Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Яго называлі „Шэфе“». Гарадзенцы ўспамінаюць, якім чалавекам быў Аляксандар Мілінкевіч

Аляксандар Мілінкевіч. 2012 год
Аляксандар Мілінкевіч. 2012 год

Гарадзенцы, якія ведалі Аляксандра Мілінкевіча ня толькі як палітыка, але і як «шэфа», баскетбаліста і гаспадара дома ля возера, падзяліліся са Свабодай сваімі ўспамінамі пра яго.

Добра знаёмыя з Мілінкевічам гарадзенцы называлі яго «Шэфе». Гэта пайшло яшчэ з 1990-х гадоў, калі Аляксандар Уладзімеравіч узначальваў горадзенскае аб’яднаньне грамадзкай арганізацыі «Ратуша». Фізык з адукацыі, ён меў сантымэнт да гісторыі Беларусі і гісторыі сваёй сям’і. Дарагім для яго месцам быў дом на беразе возера ў вёсцы Бершты на Шчучыншчыне, дзе жылі ягоныя продкі і куды палітык так хацеў вярнуцца з эміграцыі. Інтэлігенты, мяккі, чалавечны — такім перадусім успамінаюць спачылага суразмоўцы.

Аляксандру Мілінкевічу было 79 гадоў. У лістападзе мінулага году яму зрабілі плянавую апэрацыю на соннай артэрыі, выдалілі тромб. Але нечакана стан падчас апэрацыі пагоршыўся, адкрыўся моцны крывацёк. Некалькі тыдняў Мілінкевіч правёў у рэанімацыі. Усе наступныя месяцы ён аднаўляўся ў шпіталі. Стан то пагаршаўся, то быў лепшым. Аляксандар Уладзімеравіч быў у сьвядомасьці, аднак яму было складана гучна гаварыць і хадзіць.

Аляксандар Мілінкевіч вядомы як гарадзенец, «адзіны кандыдат» ад дэмакратычнай апазыцыі на выбарах 2006 году, фізік-навуковец, аматар гісторыі, кіраўнік баскетбольнага клюбу, стваральнік грамадзкага руху «За Свабоду», у апошні час — адзін з стваральнікаў «Вольнага беларускага ўнівэрсытэту» у Варшаве» і пазаштатны дарадца Сьвятланы Ціханоўскай. З 2021 году ён жыў за мяжой, у Польшчы, і ня мог вярнуцца на радзіму праз палітычны перасьлед.

Партрэт Баторыя-Мілінкевіча

Журналіст Павал Мажэйка быў прэс-сакратаром Аляксандра Мілінкевіча падчас выбарчай кампаніі 2006 году. Узгадвае, як яны езьдзілі разам па гарадах на сустрэчы з выбаршчыкамі. Зь першых гарадоў людзі масава пайшлі на гэтыя сустрэчы. Імаверна, у Драгічыне ўлады «нагналі сваіх» поўныя залі, чалавек 400.

«Відаць, ім паставілі задачу: калаціць, стукаць, крычаць, высьмейваць. Мілінкевіч толькі пачынае выступаць, адразу крык моцны, дэцыбелы валяць, каб замінаць яму, каб яго не было чуваць. Метамарфоза, каторую я назіраю на сваіх вачах: Мілінкевіч ціха гаворыць, у першыя шэрагі гэтыя словы пачынаюць далятаць, ён гаворыць разумныя рэчы, і ў пэўны момант гэты гвалт пачынае затухаць. Людзі хочуць пачуць, што ён гаворыць», — успамінае Мажэйка.

Павал узгадвае, як цікава Мілінкевіч расказваў пра сваю сям’ю, дзеда Аляксандра Мілінкевіча, які быў адным з лідэраў Таварыства беларускай школы ў Берштах, і як яму было важна, што ягоныя продкі былі на правільным баку, што для іх была важная беларушчына, што яны падтрымлівалі паўстаньне Кастуся Каліноўскага.

Аляксандар Мілінкевіч на вакацыях у родных Берштах
Аляксандар Мілінкевіч на вакацыях у родных Берштах

Сам Аляксандар Мілінкевіч быў намесьнікам кіраўніка Горадні. Ён адкрываў горад на Эўропу, мяркуе Павал. Вяртаў горадзенскім вуліцам гістарычныя назвы, займаўся рэканструкцыяй Калоскай царквы, агулам рэлігійнымі пытаньнямі, быў у добрых адносінах і з кіраўніком Рускай праваслаўнай царквы ў Беларусі Філярэтам і горадзенскім уладыкам Арцеміем, і з былым кіраўніком беларускіх каталікоў мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам.

«Ён быў чалавекам памежжа. Ты разумееш, што калі вы не дамовіцеся, нягледзячы на тое, што вы розных веравызнаньняў, розных моваў, вас проста ня будзе, іншыя гэтым скарыстаюцца. Калі ня трэба перці, як танк, калі разумееш, што трэба ўмець выслухаць кожнага. Яму было цікава, што ты гаворыш. У нас была розьніца ў 30 зь нечым гадоў, а яму было цікава, што ты гаворыш. Гэта была ня ветлівасьць. Яму было важна паслухаць», — расказвае Мажэйка.

Ён расказаў, што ён сам рэдка называў Аляксандра Ўладзімеравіча па імені, звычайна — «Шэфе», як і некаторыя іншыя гарадзенцы. Гэта пайшло яшчэ з часоў грамадзкай арганізацыі «Ратуша», якой кіраваў Мілінкевіч.

«Гэта было такой далучанасьцю, нейкім паролем. Гэта было прыкольна ў 1990-я гады, нефармальна. Ёсьць нашае беларускае стаўленьне да чыноўнікаў з піетэтам. І тут раптам чалавек, які быў намесьнікам мэра, — і нешта лёгкае, ні да чаго не абавязвае. „Шэфе“ яго называлі і людзі, каторыя нават блізка зь ім не працавалі. Чыноўнікі — гэта пэўная каста, а тут ты бачыш чалавека абсалютна эўрапейскага ўзроўню, які дазваляе сабе жартаваць», — расказвае суразмоўца.

Аляксандар Мілінкевіч на Грунвальдзкім фэсьце ў Польшчы, 2010 год
Аляксандар Мілінкевіч на Грунвальдзкім фэсьце ў Польшчы, 2010 год

Павал узгадвае, як на адзін з юбілеяў «Шэфа» яны падарылі яму карціну з каралём Стэфанам Баторыем, толькі замест твару караля, прыфаташопілі туды твар Мілінкевіча.

«Чалавек мог пакрыўдзіцца. Але ён умеў добра пасьмяяцца. Ніколі не адчувалася гэтай розьніцы ва ўзросьце, дыстанцыі», — кажа гарадзенец.

Сумоўе на працу

Блогер і журналіст Валер Руселік успомніў, як Аляксандар Мілінкевіч прымаў яго на працу ў грамадзкую арганізацыю «Ратуша».

«Гэта быў недзе 2003 год, мяне як раз былі выгналі за палітыку з журфаку БДУ, і я шукаў працу. Спадар Алесь запрасіў мяне да сябе ў кабінэт й нечакана пачаў размаўляць са мною зусім не пра мае кампэтэнцыі, але пра мае зацікаўленасьці, сям’ю, мары, каштоўнасьці», — узгадвае Валер.

Ён дзеліцца, што яго моцна кранула тая размова. Пазьней Руселік шматкроць прыводзіў у прыклад «сапраўды мудрага і чалавечага падыходу кіраўніка, працадаўцы».

«Ты і разумееш, што за чалавек у цябе будзе працаваць, і кантакт наладжваеш абсалютна чалавечы. Я гэта вельмі цаніў і пазьней заўжды выкарыстоўваў як эталён на ўсіх наступных сваіх працах», — расказвае Руселік.

Некалькі гадоў таму ў Варшаве, са словаў журналіста, яны дамаўляліся з Аляксандрам Мілінкевічам сустрэцца і зьняць вялікую размову — пра Горадню, пра Беларусь, пра сям’ю, пра беларусізацыю часоў пачатку незалежнасьці і што адтуль можна было б выкарыстаць сёньня.

«Але ўвесь час адкладалі: то нейкі затык з часам, то праблемы са здароўем — ну вось так і не паразмаўлялі… Вельмі шкада! Гэта быў цудоўны і сьветлы Чалавек, сапраўдны Гарадзенец і Беларус, вельмі годны, інтэлігентны і бясконца адданы беларускай справе!», — кажа Валер Руселік.

Ключы на слупах

Гарадзенка Ірына* (мы не называем прозьвішча суразмоўцы дзеля ейнай бясьпекі. — РС) ведала Аляксандра Мілінкевіча яшчэ з часоў да выбараў 2006 году, куды палітык ішоў як адзіны кандыдат ад апазыцыі.

«Я цяпер не ўяўляю, як увогуле жыць. Ён такая канстанта была. Такі чалавек — яго не відаць, але ён як паветра, мусіць быць», — кажа празь сьлёзы Ірына.

Аляксандар Мілінкевіч у доме ў Берштах
Аляксандар Мілінкевіч у доме ў Берштах

Яна зь сям’ёй бывала ў гасьцях у сям’і Мілінкевіча ў Берштах на Горадзеншчыне.

«Адкрыты дом, цёплы, у якім бачна рука гаспадара, рука гаспадыні. Так не хапае гэтай кропачкі, таго, што яна існавала. Дом у возера, вялікія вокны», — успамінае гарадзенка.

Мілінкевіч расказваў ёй, што людзі зь ягонай і суседніх вёсак ведалі, што ён зьбірае староцьце і прыносілі яму.

«У ягонай залі ў доме заўсёды было вельмі шмат ключоў, розных, старых. Яны віселі на цьвічках на слупах, якія трымаюць столю», — расказвае яна

Ірына ўспомніла, што калі ейны блізкі чалавек, які сядзеў за палітыку і які сябраваў з Мілінкевічам, вызваліўся з турмы і выехаў зь Беларусі, то спадар Аляксандар амаль адразу да яго прыехаў у госьці.

Аляксандар Мілінкевіч (1947-2026). Жыцьцё ў фота

Аляксандар Мілінкевіч з жонкай Інай Кулей пасьля рэгістрацыі кандыдатам у прэзыдэнты на выбарах 2006 году. 17 лютага 2006 году
1/26 Аляксандар Мілінкевіч з жонкай Інай Кулей пасьля рэгістрацыі кандыдатам у прэзыдэнты на выбарах 2006 году. 17 лютага 2006 году
11 жніўня на 80-м годзе жыцьця пасьля доўгай хваробы памёр беларускі палітык і грамадзкі дзеяч Аляксандар Мілінкевіч (1947-2026). Свабода сабрала фота з розных этапаў ягонага яскравага жыцьця.
Аляксандар Мілінкевіч з <a href="https://www.svaboda.org/a/32850324.html" target="_self" class="wsw__a">бацькам Уладзімерам і маці Марыяй</a>. Яны былі настаўнікамі. 1954 год
2/26 Аляксандар Мілінкевіч з бацькам Уладзімерам і маці Марыяй. Яны былі настаўнікамі. 1954 год
11 жніўня на 80-м годзе жыцьця пасьля доўгай хваробы памёр беларускі палітык і грамадзкі дзеяч Аляксандар Мілінкевіч (1947-2026). Свабода сабрала фота з розных этапаў ягонага яскравага жыцьця.
Пасьпяховы навуковец-фізык, Аляксандар Мілінкевіч быў намесьнікам старшыні Горадзенскага гарвыканкаму ў пытаньнях адукацыі, культуры, аховы здароўя, моладзі, спорту, СМІ, рэлігіі, міжнародных зносін і аховы гістарычнай спадчыны з 1990 па 1996 гады
3/26 Пасьпяховы навуковец-фізык, Аляксандар Мілінкевіч быў намесьнікам старшыні Горадзенскага гарвыканкаму ў пытаньнях адукацыі, культуры, аховы здароўя, моладзі, спорту, СМІ, рэлігіі, міжнародных зносін і аховы гістарычнай спадчыны з 1990 па 1996 гады
11 жніўня на 80-м годзе жыцьця пасьля доўгай хваробы памёр беларускі палітык і грамадзкі дзеяч Аляксандар Мілінкевіч (1947-2026). Свабода сабрала фота з розных этапаў ягонага яскравага жыцьця.
Падчас перадвыбарчай кампаніі Мілінкевіча асабіста віталі лідэры Эўразьвязу і многіх эўрапейскіх краін. Падчас сустрэчы з прэзыдэнтам Эўракамісіі Жазэ Мануэлем Барозам у Брусэлі. 1 лютага 2006 году
4/26 Падчас перадвыбарчай кампаніі Мілінкевіча асабіста віталі лідэры Эўразьвязу і многіх эўрапейскіх краін. Падчас сустрэчы з прэзыдэнтам Эўракамісіі Жазэ Мануэлем Барозам у Брусэлі. 1 лютага 2006 году
11 жніўня на 80-м годзе жыцьця пасьля доўгай хваробы памёр беларускі палітык і грамадзкі дзеяч Аляксандар Мілінкевіч (1947-2026). Свабода сабрала фота з розных этапаў ягонага яскравага жыцьця.
Мілінкевіч выступае на перадвыбарчым мітынгу на менскай Нямізе. 2 сакавіка 2006 году
5/26 Мілінкевіч выступае на перадвыбарчым мітынгу на менскай Нямізе. 2 сакавіка 2006 году
11 жніўня на 80-м годзе жыцьця пасьля доўгай хваробы памёр беларускі палітык і грамадзкі дзеяч Аляксандар Мілінкевіч (1947-2026). Свабода сабрала фота з розных этапаў ягонага яскравага жыцьця.
Фота на плякат для выбарчай прэзыдэнцкай кампаніі 2006 году
6/26 Фота на плякат для выбарчай прэзыдэнцкай кампаніі 2006 году
11 жніўня на 80-м годзе жыцьця пасьля доўгай хваробы памёр беларускі палітык і грамадзкі дзеяч Аляксандар Мілінкевіч (1947-2026). Свабода сабрала фота з розных этапаў ягонага яскравага жыцьця.
Апазіцыйныя кандыдаты Аляксандар Казулін і Аляксандар Мілінкевіч дэманструюць адзінства перад аб'ектывамі фотакарэспандэнтаў падчас сустрэчы з выбаршчыкамі напярэдаднi прэзыдэнцкiх выбараў ў Менску. 17 сакавіка 2006 году
7/26 Апазіцыйныя кандыдаты Аляксандар Казулін і Аляксандар Мілінкевіч дэманструюць адзінства перад аб'ектывамі фотакарэспандэнтаў падчас сустрэчы з выбаршчыкамі напярэдаднi прэзыдэнцкiх выбараў ў Менску. 17 сакавіка 2006 году
11 жніўня на 80-м годзе жыцьця пасьля доўгай хваробы памёр беларускі палітык і грамадзкі дзеяч Аляксандар Мілінкевіч (1947-2026). Свабода сабрала фота з розных этапаў ягонага яскравага жыцьця.
Кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Мілінкевіч са сваёй жонкай Інай Кулей падчас галасавання на выбарчым участку ў Мінску. 19 сакавіка 2006 году
8/26 Кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Мілінкевіч са сваёй жонкай Інай Кулей падчас галасавання на выбарчым участку ў Мінску. 19 сакавіка 2006 году
11 жніўня на 80-м годзе жыцьця пасьля доўгай хваробы памёр беларускі палітык і грамадзкі дзеяч Аляксандар Мілінкевіч (1947-2026). Свабода сабрала фота з розных этапаў ягонага яскравага жыцьця.
Аляксандар Мілінкевіч выступае перад удзельнікамі шматтысячнага мітынгу супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў увечары пасьля закрыцьця выбарчых участкаў. Менск, 19 сьнежня 2006 году
9/26 Аляксандар Мілінкевіч выступае перад удзельнікамі шматтысячнага мітынгу супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў увечары пасьля закрыцьця выбарчых участкаў. Менск, 19 сьнежня 2006 году
11 жніўня на 80-м годзе жыцьця пасьля доўгай хваробы памёр беларускі палітык і грамадзкі дзеяч Аляксандар Мілінкевіч (1947-2026). Свабода сабрала фота з розных этапаў ягонага яскравага жыцьця.
Аляксандар Мілінкевіч размаўляе з удзельніцамі пратэставага намётавага мястэчка на Кастрычнікай плошчы. 21 сакавіка 2006 году
10/26 Аляксандар Мілінкевіч размаўляе з удзельніцамі пратэставага намётавага мястэчка на Кастрычнікай плошчы. 21 сакавіка 2006 году
11 жніўня на 80-м годзе жыцьця пасьля доўгай хваробы памёр беларускі палітык і грамадзкі дзеяч Аляксандар Мілінкевіч (1947-2026). Свабода сабрала фота з розных этапаў ягонага яскравага жыцьця.
Мілінкевіч вітае удзельнікаў намётавага мястэчка на Кастрычнікай плошчы ў Менску на трэці дзень пратэстаў пасьля сфальсыфікавыных выбараў. 21 сакавіка 2006 году
11/26 Мілінкевіч вітае удзельнікаў намётавага мястэчка на Кастрычнікай плошчы ў Менску на трэці дзень пратэстаў пасьля сфальсыфікавыных выбараў. 21 сакавіка 2006 году
11 жніўня на 80-м годзе жыцьця пасьля доўгай хваробы памёр беларускі палітык і грамадзкі дзеяч Аляксандар Мілінкевіч (1947-2026). Свабода сабрала фота з розных этапаў ягонага яскравага жыцьця.
Мілінкевічу прысудзілі 15 сутак арышту за арганізацыю несанкцыянаваных уладамі акцый пратэсту. 27 красавіка 2006 году
12/26 Мілінкевічу прысудзілі 15 сутак арышту за арганізацыю несанкцыянаваных уладамі акцый пратэсту. 27 красавіка 2006 году
11 жніўня на 80-м годзе жыцьця пасьля доўгай хваробы памёр беларускі палітык і грамадзкі дзеяч Аляксандар Мілінкевіч (1947-2026). Свабода сабрала фота з розных этапаў ягонага яскравага жыцьця.
Мілінкевіч зьбірае подпісы за апазыцыйных кандыддатаў падчас мясцовай выбарчай кампаніі. Віцебская вобласьць, 14 лістапада 2006 году
13/26 Мілінкевіч зьбірае подпісы за апазыцыйных кандыддатаў падчас мясцовай выбарчай кампаніі. Віцебская вобласьць, 14 лістапада 2006 году
11 жніўня на 80-м годзе жыцьця пасьля доўгай хваробы памёр беларускі палітык і грамадзкі дзеяч Аляксандар Мілінкевіч (1947-2026). Свабода сабрала фота з розных этапаў ягонага яскравага жыцьця.
Лідэра руху «За Свабоду» Аляксандра Мілінкевіча затрымалі ў Мастах пасьля сустрэчы з мясцовымі жыхарамі. 19 красавіка 2008 году
14/26 Лідэра руху «За Свабоду» Аляксандра Мілінкевіча затрымалі ў Мастах пасьля сустрэчы з мясцовымі жыхарамі. 19 красавіка 2008 году
11 жніўня на 80-м годзе жыцьця пасьля доўгай хваробы памёр беларускі палітык і грамадзкі дзеяч Аляксандар Мілінкевіч (1947-2026). Свабода сабрала фота з розных этапаў ягонага яскравага жыцьця.
І пасьля выбараў 2006 году Аляксандар Мілінкевіч заставаўся для заходніх лідэраў прадстаўніком беларускага дэмакратычнага руху. З канцлеркай Нямеччыны Ангелай Мэркель у Бэрліне. 10 верасьня 2008 году
15/26 І пасьля выбараў 2006 году Аляксандар Мілінкевіч заставаўся для заходніх лідэраў прадстаўніком беларускага дэмакратычнага руху. З канцлеркай Нямеччыны Ангелай Мэркель у Бэрліне. 10 верасьня 2008 году
11 жніўня на 80-м годзе жыцьця пасьля доўгай хваробы памёр беларускі палітык і грамадзкі дзеяч Аляксандар Мілінкевіч (1947-2026). Свабода сабрала фота з розных этапаў ягонага яскравага жыцьця.
Аляксандар Мілінкевіч, Зянон Пазьняк і міністар замежных спраў Чэхіі Карэл Шварцэнбэрг на сустрэчы ў МЗС Чэхіі перад першым форумам Усходняга партнэрства ў Празе. 5 траўня 2009 году
16/26 Аляксандар Мілінкевіч, Зянон Пазьняк і міністар замежных спраў Чэхіі Карэл Шварцэнбэрг на сустрэчы ў МЗС Чэхіі перад першым форумам Усходняга партнэрства ў Празе. 5 траўня 2009 году
11 жніўня на 80-м годзе жыцьця пасьля доўгай хваробы памёр беларускі палітык і грамадзкі дзеяч Аляксандар Мілінкевіч (1947-2026). Свабода сабрала фота з розных этапаў ягонага яскравага жыцьця.
«Я — праваслаўны, жонка — каталічка. Мы наведваем і царкву, і касьцёл», — адказваў Аляксандар Мілінкевіч на пытаньні чытачоў Свабоды. З жонкай Інай Кулей у Архікатэдральным касьцёле імя Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Менску. 3 траўня 2010 году
17/26 «Я — праваслаўны, жонка — каталічка. Мы наведваем і царкву, і касьцёл», — адказваў Аляксандар Мілінкевіч на пытаньні чытачоў Свабоды. З жонкай Інай Кулей у Архікатэдральным касьцёле імя Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Менску. 3 траўня 2010 году
11 жніўня на 80-м годзе жыцьця пасьля доўгай хваробы памёр беларускі палітык і грамадзкі дзеяч Аляксандар Мілінкевіч (1947-2026). Свабода сабрала фота з розных этапаў ягонага яскравага жыцьця.
Сустрэча з Вацлавам Гаўлам у Празе. 4 кастрычніка 2011 году
18/26 Сустрэча з Вацлавам Гаўлам у Празе. 4 кастрычніка 2011 году
11 жніўня на 80-м годзе жыцьця пасьля доўгай хваробы памёр беларускі палітык і грамадзкі дзеяч Аляксандар Мілінкевіч (1947-2026). Свабода сабрала фота з розных этапаў ягонага яскравага жыцьця.
Аляксандар Мілінкевіч падчас выбарчай парлямэнцкай кампаніі. Менск, 7 жніўня 2012 году
19/26 Аляксандар Мілінкевіч падчас выбарчай парлямэнцкай кампаніі. Менск, 7 жніўня 2012 году
11 жніўня на 80-м годзе жыцьця пасьля доўгай хваробы памёр беларускі палітык і грамадзкі дзеяч Аляксандар Мілінкевіч (1947-2026). Свабода сабрала фота з розных этапаў ягонага яскравага жыцьця.
Мілінкевіч у менскай студыі Радыё Свабода. 12 верасьня 2012 году. За чвэрць стагодзьдзя ён сотні разоў <a href="https://www.svaboda.org/a/33826610.html" target="_self" class="wsw__a">быў госьцем нашых перадач</a> і героем нашых публікацый.
20/26 Мілінкевіч у менскай студыі Радыё Свабода. 12 верасьня 2012 году. За чвэрць стагодзьдзя ён сотні разоў быў госьцем нашых перадач і героем нашых публікацый.
11 жніўня на 80-м годзе жыцьця пасьля доўгай хваробы памёр беларускі палітык і грамадзкі дзеяч Аляксандар Мілінкевіч (1947-2026). Свабода сабрала фота з розных этапаў ягонага яскравага жыцьця.
Лідэр руху «За Свабоду» ўшаноўвае памяць паўстанцаў Каліноўскага ў Сьвіслачы на Горадзеншчыне. 23 студзеня 2013 году
21/26 Лідэр руху «За Свабоду» ўшаноўвае памяць паўстанцаў Каліноўскага ў Сьвіслачы на Горадзеншчыне. 23 студзеня 2013 году
11 жніўня на 80-м годзе жыцьця пасьля доўгай хваробы памёр беларускі палітык і грамадзкі дзеяч Аляксандар Мілінкевіч (1947-2026). Свабода сабрала фота з розных этапаў ягонага яскравага жыцьця.
Аляксандр Мілінкевіч з Інай Кулей на прэзэнтацыі кнігі «Алексіевіч на Свабодзе» ў Менску. 14 красавіка 2016 году
22/26 Аляксандр Мілінкевіч з Інай Кулей на прэзэнтацыі кнігі «Алексіевіч на Свабодзе» ў Менску. 14 красавіка 2016 году
11 жніўня на 80-м годзе жыцьця пасьля доўгай хваробы памёр беларускі палітык і грамадзкі дзеяч Аляксандар Мілінкевіч (1947-2026). Свабода сабрала фота з розных этапаў ягонага яскравага жыцьця.
Аляксандар Мілінкевіч на вакацыях у Берштах на Горадзеншчыне, дзе ў яго была родавая сядзіба. 2018 год
23/26 Аляксандар Мілінкевіч на вакацыях у Берштах на Горадзеншчыне, дзе ў яго была родавая сядзіба. 2018 год
11 жніўня на 80-м годзе жыцьця пасьля доўгай хваробы памёр беларускі палітык і грамадзкі дзеяч Аляксандар Мілінкевіч (1947-2026). Свабода сабрала фота з розных этапаў ягонага яскравага жыцьця.
У 2008 годзе Аляксандар Мілінкевіч стаў заснавальнікам Прэміі імя Васіля Быкава «За свабоду думкі». Штогод ўганараваньне ляўрэатаў адбывалася ў роднай вёсцы Быкавы Бычкі. На фота: цырымонія 23 чэрвеня 2018 году
24/26 У 2008 годзе Аляксандар Мілінкевіч стаў заснавальнікам Прэміі імя Васіля Быкава «За свабоду думкі». Штогод ўганараваньне ляўрэатаў адбывалася ў роднай вёсцы Быкавы Бычкі. На фота: цырымонія 23 чэрвеня 2018 году
11 жніўня на 80-м годзе жыцьця пасьля доўгай хваробы памёр беларускі палітык і грамадзкі дзеяч Аляксандар Мілінкевіч (1947-2026). Свабода сабрала фота з розных этапаў ягонага яскравага жыцьця.
У 2020-м Мілінкевіч падтрымаў Сьвятлану Ціханоўскую і далучыўсяда яе каманды ў якасці пазаштатнага дарадцы. На фота: на канфэрэнцыі «Новая Беларусь» у Варшаве, 6 жніўня 2023 году
25/26 У 2020-м Мілінкевіч падтрымаў Сьвятлану Ціханоўскую і далучыўсяда яе каманды ў якасці пазаштатнага дарадцы. На фота: на канфэрэнцыі «Новая Беларусь» у Варшаве, 6 жніўня 2023 году
11 жніўня на 80-м годзе жыцьця пасьля доўгай хваробы памёр беларускі палітык і грамадзкі дзеяч Аляксандар Мілінкевіч (1947-2026). Свабода сабрала фота з розных этапаў ягонага яскравага жыцьця.
Аляксандар Мілінкевіч пасьля ўганараваньня мэдалём да 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі. Узнагароду прысудзілі за вялікія заслугі ў справе абароны незалежнасьці Беларусі і разьвіцця дэмакратыі. Вільня, 28 верасьня 2023 году
26/26 Аляксандар Мілінкевіч пасьля ўганараваньня мэдалём да 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі. Узнагароду прысудзілі за вялікія заслугі ў справе абароны незалежнасьці Беларусі і разьвіцця дэмакратыі. Вільня, 28 верасьня 2023 году
11 жніўня на 80-м годзе жыцьця пасьля доўгай хваробы памёр беларускі палітык і грамадзкі дзеяч Аляксандар Мілінкевіч (1947-2026). Свабода сабрала фота з розных этапаў ягонага яскравага жыцьця.
Previous slide
Next slide

У 2006 годзе Ірына бачыла, як палітык праводзіць сваю перадвыбарчую кампанію.

«На яго спускалі ўсіх сабак на месцах падчас агітацыйных паездак на Берасьцейшчыну, яшчэ недзе. Ён, здаецца, такі мяккі чалавек, спагадлівы. Як увогуле ён са сваім такім спакойным характарам пойдзе ў гэтую кампанію? Там была вельмі непрыхільная заля, чалавек дзьвесьце, можа. Нейкія казакі на першых шэрагах, каторыя пачалі падчас прамовы задаваць правакацыйныя пытаньні. Я была пазытыўна ўражаная тым, наколькі чалавек здолеў, адказваючы часам на самыя хамскія пытаньні, цягам некалькіх хвілінаў ператварыць гэтую залю, яўна варожую, на калі не яўных, то патаемных прыхільнікаў», — успамінае суразмоўца.

Сіла Мілінкевіча ў тым, што ён адкрыта ішоў і рабіў сваю справу, мяркуе Ірына.

«Каб быць моцным, ня трэба быць агрэсіўным. Моц у тым, што вакол цябе ёсьць вартыя людзі, што ты робіш тое, што лічыш слушным. Часам простая шчырая размова зь людзьмі працуе», — кажа гарадзенка.

Баскетбольны чэмпіянат

Публіцыст і праваабаронца Ўладзімер Хільмановіч лічыць Аляксандра Мілінкевіча сапраўдным гарадзенцам, прадстаўніком мясцовай інтэлігенцыі, які ў свой час шмат зрабіў для эўрапейскасьці гораду над Нёманам, для наладжваньня культурнай супрацы паміж Горадняй і нямецкім Міндэнам, францускім Ліможам.

Аляксандар Мілінкевіч, пачатак 1990-х гадоў
Аляксандар Мілінкевіч, пачатак 1990-х гадоў

«Ён неяк асабліва ўмеў злучаць розныя пакаленьні гарадзенцаў — сталых і маладых. Памятаю, калі „Гродна-93“ выйграў баскетбольны чэмпіянат краіны, Мілінкевіч, які ў мінулым сам займаўся баскетболам, быў якраз прэзыдэнтам клюбу, і ён сабраў на ўрачыстасьць старых прадстаўнікоў горадзенскай баскетбольнай школы, гэта была вельмі кранальная вечарына», — расказвае Ўладзімер.

Хільмановіч прыгадаў, як яны разам з Мілінкевічам займаліся арганізацыяй мастацкай выставы аргенцінскай мастачкі Нэлі О’Брайен, якая нарадзілася ў Горадні, змушана была яе пакінуць і прыехала ў горад над Нёманам толькі ў сталым веку.

«Пачатак 1990-х — найлепшы час у нашай найноўшай гісторыі, і Мілінкевіч пакінуў яскравы культурны сьлед найперш у роднай для яго Горадні», — перакананы публіцыст.

Дом ля возера

Журналіст з Горадні Андрэй Мялешка добра запомніў апошнюю сустрэчу з Мілінкевічам на канфэрэнцыі «Новая Беларусь» у Варшаве летась улетку.

«Мы вельмі добра паразмаўлялі ў добрай горадзенскай кампаніі. Мы ўзгадалі горадзенскія мясьціны, горадзенскія рэчы. Вельмі цёпла пагаварылі пра тое, што хочацца вярнуцца дадому ў родны горад», — успамінае Мялешка.

Берштаўскае возера на радзіме Аляксандра Мілінкевіча
Берштаўскае возера на радзіме Аляксандра Мілінкевіча

Андрэй таксама быў у гасьцях у доме Мілінкевіча ў Берштах. Ён мяркуе, што гэты хутар быў галоўнай кропкай жыцьця Мілінкевіча, апрача дома ў Горадні паблізу Калоскай царквы. Яны з спадаром Аляксандрам, паводле успамінаў Мялешкі, абмяркоўвалі, што варта некалі аднавіць будынак вялікай школы, у якой выкладаў ягоны бацька і ягоны дзед яшчэ ў даваенны час.

«Гэтыя мясьціны мне таксама вельмі падабаюцца. З ягонага дома можна адразу падысьці да возера, дзе ён часьцяком плаваў. Апошнім часам ён казаў, што плаваць ужо ня можа праз здароўе», — успамінае гарадзенец.

Гарадзенец Міхась* (мы не называем сапраўднае імя суразмоўцы дзеля бясьпекі. — РС) расказаў, што Аляксандар Мілінкевіч прасоўваў яго і шмат іншых маладых людзей на праграму Кастуся Каліноўскага.

Аляксандар Мілінкевіч з бацькамі. 1954 год
Аляксандар Мілінкевіч з бацькамі. 1954 год

«Ён перажываў. Ён хацеў, каб маладыя людзі вучыліся, атрымлівалі адукацыю. Да яго заўсёды можна было зьвярнуцца па культурных праектах. Ён калі не напрасткі, то дапамог бы парадамі, кантактамі. У зносінах ён быў, як на мой густ, аж занадта інтэлігентны. Ён чалавек старых каштоўнасьцяў, з сапраўднай інтэлігенцыі настаўнікаў, з той пары. Звычайная чалавечая годнасьць, павага, аўтарытэты. Ён быў вельмі добрым чалавекам, добрым беларусам. Ягоную дабрыню выкарыстоўвалі, бо ён ня мог адмовіць», — успамінае Міхась.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG