Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ аб прызначэньні і звальненьні судзьдзяў.
Яшчэ 250 гадоў таму тры чвэрці беларусаў былі ўніятамі, сёньня іх, імаверна, менш за 1%. Разьбіраемся, чаму аўтэнтычная рэлігійная канфэсія, якая магла б стаць для беларусаў нацыянальнай, амаль зьнікла на сваёй радзіме.
Расьсьледаваньне справы затрыманай сёлета ў Кіеве беларускай журналісткі Іны Кардаш завяршылі, неўзабаве суд павінен пачаць папярэдні яе разгляд.
З 1 ліпеня кліенты беларускіх банкаў абавязаныя будуць даваць доступ да сваёй геалякацыі, каб карыстацца інтэрнэт-банкінгам. Расказваем, хто акажацца ў больш уразьлівым становішчы, чаму сілавікам не патрэбная гэтая інфармацыя і адкуль яны раней бралі зьвесткі пра месца знаходжаньня людзей.
22 чэрвеня свой макрапрагноз росту валавога ўнутранага прадукту (ВУП) Беларусі апублікаваў Эўразійскі банк разьвіцьця.
Падзеі 22 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Менскі гарадзкі суд вынес жорсткі прысуд сям’і Корсакавых. 56-гадовага Дзьмітрыя асудзілі на 14 гадоў калёніі, яго жонку Тацяну — на 12 гадоў, а іх дачку Пелагею, якая цяпер жыве ва Ўкраіне, завочна асудзілі на 11 гадоў зьняволеньня.
Жывой мове шкодзіць пранікненьне бюракратычнага навамоўя. Такое звычайна прыходзіць да нас з расейскае мовы, але ёсьць і ўласныя грахі. То чырвоны рэдактарскі аловак вам у руку!
Падзеі 21 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Расказваем пра партал, дзе адмыслоўцы сабралі пад дзьве сотні гульняў розных жанраў і стылістыкі, ад сусьветна вядомых бэстсэлераў і вечнай клясыкі да нішавых праектаў. Пераклады гульняў — як аматарскія, так і афіцыйныя.
Падзеі 20 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
19 чэрвеня цалкам аднавіўся сайт беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org, які ў траўні зазнаў атакі і часова спыняў працу.
Колішнія і былыя студэнты і выкладчыкі ЭГУ трапілі ў Беларусі пад рэпрэсіі, бо яго прызналі «экстрэмісцкай арганізацыяй». Сілавікі зацікавіліся нават тымі, хто вучыўся там 10 гадоў таму. Аднак сярод дзеячоў, некалі зьвязаных з гэтай ВНУ, ёсьць і блізкія да ўладаў пэрсанажы. Расказваем пра іх.
Эўрапейская рада позна ўвечары 18 чэрвеня ўхваліла высновы аб Украіне і аб эўрапейскай абароне й бясьпецы, у якіх тройчы згадваецца Беларусь.
19 чэрвеня магло споўніцца 50 гадоў блогеру і інтэрнэт-актывісту, вэб-майстру Радыё Свабода Ўладзімеру Каткоўскаму. Ён пайшоў з жыцьця 25 траўня 2007 году пасьля цяжкой аўтамабільнай катастрофы і амаль году ў коме.
За больш як чатыры гады расейскай маштабнай вайны супраць Украіны сьпіс вырабаў, якія на замову з Расеі вырабляюць у беларускіх калёніях, значна павялічыўся.
У выніку абстрэлу ў Бранскай вобласьці Расеі пацярпелі дзеці з Беларусі, юныя футбалісты ехалі на адпачынак у расейскі Геленджык. Паглядзелі, якія туры прапануюць беларусам у Расеі і наколькі бясьпечная дарога туды і сам адпачынак.
Анджэй Пачобут выступіў у Эўрапарлямэнце. Ён падзякаваў усім, хто змагаўся за ягонае вызваленьне і вызваленьні іншых палітычных вязьняў. Летась у сьнежні Эўрапарлямэнт узнагародзіў яго прэміяй імя Андрэя Сахарава «За свабоду думкі», якую ўручыў ягонай дачцэ.
У першы дзень пасьля здарэньня шэраг мэдыя паведамілі пра беларуса, якога польскія сілавікі затрымалі пры спробе схавацца на тэрыторыі беларускага консульства ў Белай Падляскай.
Толькі на Менскі трактарны завод патрэбныя 1244 чалавекі. Галоўнаму бухгальтару абяцаюць 8500 рублёў. Паглядзелі, што з дэфіцытам кадраў на буйных прадпрыемствах і якія заробкі абяцаюць каштоўным спэцыялістам. А таксама параўналі гэтыя прапановы з тым, колькі ў Беларусі гатовыя плаціць чыноўнікам.
Загрузіць яшчэ