Дата дня
24 верасьня 2001 году пачалася кругласутачная вахта памяці ў Курапатах супраць будаўніцтва кальцавой дарогі празь месца масавых расстрэлаў сталінскіх часоў. Яна працягвалася 250 дзён, штодня выходзілі рэпартажы Свабоды, якія сталі асновай кнігі «Дарога праз Курапаты».
Гэты дзень у гісторыі
622 — прарок Мухамэд перасяліўся з Мэкі ў Мэдыну.
1852 — француз Анры Жыфар зьдзейсьніў першы палёт на дырыжаблі.
1924 — каля станцыі Лоўча нападалёк ад Лунінца ўзброеныя дывэрсанты напалі на пасажырскі цягнік, у якім ехалі палескі ваявода, менскі біскуп, сэнатар, а таксама кіраўнік акруговай паліцыі. Нападнікі абстралялі цягнік, абрабавалі пасажыраў і паштовы вагон. Гэта была адна з найвялікшых савецкіх дывэрсій у міжваеннай Польшчы.
1993 — заключанае пагадненьне пра вывад расейскіх войскаў зь Беларусі.
2020 — Эўразьвяз заявіў, што не прызнае Лукашэнку легітымным прэзыдэнтам Беларусі.
У гэты дзень нарадзіліся
1641 — Станiслаў Незабiтоўскi, мэмуарыст.
1711 — Антоні Эразм Валовіч, дзяржаўны і рэлігійны дзяяч ВКЛ і Польшчы (дата паводле хросту).
1815 — Габрыэля Пузына, паэтка, пісьменьніца і мэмуарыстка.
1821 — Цыпрыян Каміль Норвід, польскі паэт.
1893 — Паўліна Мядзёлка, беларуская артыстка, пэдагог, мэмуарыстка.
1896 — Фрэнсіс Скот Фіцджэральд, амэрыканскі пісьменьнік.
1904 — Мар’ян Пецюкевіч, дзяяч беларускага руху, этнограф і паэт, першы рэдактар часопіса „Шлях Моладзі”, вязень ГУЛАГу.
1917 — Мікалай Казак, беларускі мастак у ЗША.
1958 — Сяргей Чыгрын, паэт, літаратуразнавец, гісторык, краязнавец, журналіст, калекцыянэр.
1969 — Юры Гумянюк, паэт і празаік.
1983 — Ігар Аліневіч, вядомы беларускі анархіст, палітвязень, затрыманы ў кастрычніку 2020 году і асуджаны на 20 гадоў зьняволеньня. Паводле «Вясны», па стане на лета 2026 году яго трымалі ў памяшканьні камэрнага тыпу мазырскай калёніі і часта каралі штрафным ізалятарам. Яму не дазваляюць спатканьняў, тэлефанаваньняў, грашовых пераводаў, перадачаў — у тым ліку мэдычных.
У памяці
1621 — Ян Караль Хадкевіч, вайсковы і дзяржаўны дзяяч ВКЛ, вялікі гетман літоўскі.
1986 — Філафей (Уладзімер Нарко), герарх Беларускай аўтаномнай праваслаўнай царквы.
https://smarturl.click/MAzp