У Вільні на амбасадзе Беларусі напісалі «тэрарысты». Зафарбоўваць надпіс прыехалі людзі з партрэтам Пратасевіча

Раман Пратасевіч

У Вільні на браме амбасады Беларусі невядомыя напісалі «тэрарысты». Работнікі дыпляматычнай місіі выклікалі муніцыпальныя службы, каб прыбраць графіці.

Зафарбоўваць надпіс прыехалі людзі ў цішотках з партрэтам зьняволенага журналіста Рамана Пратасевіча. Пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбуку напісаў мэр Вільні Рэмігіюс Шымашус.


Літоўскія ўлады раней патрабавалі неадкладна вызваліць Пратасевіча і іншых палітвязьняў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Прайшоў месяц пасьля пасадкі самалёта Ryanair у Менску. Што зьмянілася за гэты час