Пасол Расеі дапусьціў, што Лукашэнка памілуе Софʼю Сапегу

Софʼя Сапега, архіўнае фота

Магчымасьць памілаваньня арыштаванай у Беларусі грамадзянкі Расеі Софʼі Сапегі пасьля відэзвароту ейнага бацькі з просьбай пра гэта абмяркоўваецца. Гэта пытаньне да беларускіх уладаў. Пасольству РФ у Менску пакуль невядома пра іхную рэакцыю, але яно зыходзіць з таго, што яна [магчымасьць] будзе, заявіў «РИА Новости» расейскі пасол у Менску Яўген Лукʼянаў.

Паводле пасла, відэазварот бацькі Сапегі можна разглядаць як зварот грамадзяніна да ўлады, на які праз вызначаны законам час павінен быць адказ. «Якім ён будзе, гэта ўжо іншае пытаньне», — сказаў Лукʼянаў.

16 чэрвеня бацька Софʼі Сапегі зьвярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай аб літасьці да ягонай дачкі і папрасіў губэрнатара Прыморскага краю Расеі, куды зьбіраўся зь візытам Лукашэнка, арганізаваць сустрэчу зь ім. «Магчыма, мне ўдасца пераканаць яго памілаваць маю дачку», — сказаў Андрэй Сапега.

«Не ламайце ёй лёс. Яна проста маленькая дзяўчынка, якая толькі пачынае жыць», — заклікаў ён

Андрэй Сапега — бацька чацьвярых дзяцей, Соф’я — ягоная старэйшая дачка.

Тэрміны магчымага візыту Лукашэнкі на Далёкі Ўсход пакуль не называюцца.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Бацька палітзьняволенай Соф’і Сапегі папрасіў Лукашэнку аб літасьці да дачкі. ВІДЭА

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Ад Расеі да ЗША. Хто ў Беларусі сядзіць «за палітыку» з іншаземным грамадзянствам