Праваабаронцы прызналі пяць новых палітвязьняў, у іх ліку Соф’ю Сапегу

Суд над Паўлам Севярынцам і іншымі ў Магілёве 25 траўня 2021

Праваабарончыя арганізацыі Беларусі прызналі палітзьняволенымі пяць новых асобаў, а ў іх ліку грамадзянку Расеі Соф’ю Сапегу, затрыманую ў Менску 23 траўня разам з Раманам Пратасевічам.

Акрамя Соф’і Сапегі, лік палітвязьняў папоўнілі Аляксандар Храпко, Ігар Вінакураў, непаўналетнія Эдуард Кудынюк і Аляксандар Вінярскі, паведаміў сайт праваабарончага цэнтру «Вясна».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Да арыштаванай Софʼі Сапегі не пусьцілі адваката

Паводле стану на 26 траўня ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязьнямі 426 чалавек.