«Белавія» забаранілі лятаць у Францыю. Air France і Finnair будуць абмінаць Беларусь

Францыя прыпыніла дазвол на палёты «Белавія» і рэкамэндавала францускім авіякампаніям абмінаць Беларусь, паведаміў міністар транспарту Жан-Батыст Джэбары на сваёй старонцы ў твітэры.

Францыя прыпыніла дазвол на палёты «Белавія» і рэкамэндавала францускім авіякампаніям абмінаць Беларусь, паведаміў міністар транспарту Жан-Батыст Джэбары на сваёй старонцы ў твітэры.

«У мэтах бясьпекі пасажыраў я папрасіў авіякампаніі, якія працуюць у Францыі, больш не лятаць над паветранай прасторай Беларусі. Дазвол на палёты „Белавія“ таксама прыпынены», — напісаў францускі міністар.

24 траўня гэткія ж рашэньні прыняла Вялікая Брытанія.

Будзе аблятаць Беларусь і фінская авіякампанія Finnair. Пра гэта яна заявіла 25 траўня, перадае Reuters. Прадстаўніца Finnair паведаміла, што гэтае рашэньне ім рэкамэндавала прыняць Фінскае агенцтва транспарту і сувязі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Авіякампаніі «Белавія» забаранілі лётаць у Вялікабрытанію

Эўрапейская Рада таксама заклікала ўсіх перавозчыкаў Эўразьвязу пазьбягаць пралёту над Беларусьсю і закрыць неба і аэрапорты Эўразьвязу для беларускіх авіякампаній.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Саміт Эўразьвязу запатрабаваў новых эканамічных санкцый супраць уладаў Беларусі і забароны палётаў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Прэзыдэнт ЗША заклікаў вызваліць Пратасевіча і іншых палітвязьняў