Міністэрства транспарту Беларусі стварыла камісію ў расьсьледаваньні інцыдэнту з самалётам Ryanair

Самалёт кампаніі Ryanair

23 траўня ў нацыянальным аэропорце «Менск» пад кантролем ваеннай авіяцыі экстрана пасадзілі самалёт Ryanair, які рухаўся з Атэнаў у Вільню. Паведамлялася, што падставай стала «інфармацыя аб мініраваньні».

«У дэпартаменце па авіяцыі Мінтрансу створана адмысловая камісія. Усе акалічнасьці будуць апублікаваныя бліжэйшым часам», — праінфармавалі «Інтэрфакс» у ведамстве.

На борце сяпрд іншых пасажыраў быў рэдактар тэлеграм-каналу «Беларусь галаўнога мозгу», экс-рэдактар прызнанага канал Nexta Раман Пратасевіч (у Беларусі абодва каналы унесеныя ў сьпіс «экстрэмісцкіх»). Журналіста затрымалі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Бацька Пратасевіча: «Як вайсковец скажу, што спэцслужбы Беларусі былі не адны»

Раней Рамана Пратасевіча абвесьцілі ў міждзяржаўны вышук. Летась у лістападзе Генпракуратура Беларусі зьвярталася ў Міністэрства юстыцыі Польшчы з просьбай аб яго выдачы для прыцягненьня да крымінальнай адказнасьці ў якасці абвінавачанагап ў справе аб масавых беспарадках.

Тым часам дзяржкаўная кампанія «Белаэранавігацыя» сьцьвярджае, што ў паветранай прасторы над Беларусьсю захоўваецца «стабільны авіятрафік, хоць асобныя перавозчыкі сталі аблятаць тэрыторыі краіны.

«Візуальна вялікіх зьменаў няма. Асобныя кампаніі паляцелі ў абыход Беларусі, але гэта звычайная сытуацыя, кампаніі могуць самі мяняць маршруты, сыходзячы з уласных меркаваньняў», — пракамэнтаваў агенцтву намесьнік генэральнага дырэктара ў арганізацыі паветранага руху Валяр’ян Гродзь.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Авіякампаніі airBaltic, LOT, KLM, Lufthansa, Wizz Air, SAS і Avia Solutions пачалі абмінаць тэрыторыю Беларусі пасьля захопу Пратасевіча

Ён падкрэсьліў, што да цяперашняга часу няма ніводнага афіцыйнага паведамленьня аб адмове перавозчыкаў выкарыстоўваць паветраную прастору Беларусі.

У Эўрапейскай зьнешнепалітычнай службе назвалі прымусовае прызямленьне ў Менску лайнэра Ryanair непрымальным крокам.