У Беларусі восьмы раз ад пачатку года падаражэла аўтамабільнае паліва

З 23 лютага ў Беларусі кошты на дызэльнае паліва і аўтамабільны бэнзін вырасьлі на 1 капейку. У гэтым годзе гэта восьмае зьмяненьне цэнаў на паліва.

Апошні раз цана на паліва зьмянялася 16 февраля, тады таксама дызэль і бэнзіны падаражэлі на 1 капейку.

Паводле «Белнафтахіма», зьмена коштаў зьвязана з «адмоўнай дынамікай курсу нацыянальнай валюты».

Цяпер кошт 1 літра бэнзіну АІ-92-К5-Эўра складзе 1 рубель 72 капейкі, АІ-95-К5-Эўра — 1 рубель 82 капейкі, АІ-98-К5-Эўра — 2 рублі 4 капейкі, дызэльнае паліва — 1 рубель 82 капейкі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Перамога? Пра якія $300 мільёнаў кампэнсацыі кажа Лукашэнка і што там з нафтай. Расшыфроўваем

У 2019 годзе цэны на паліва мяняліся 28 разоў.