Лукашэнка: Беларусь дамаўляецца пра пастаўкі нафты з ЗША, Саудаўскай Арабіяй і Эміратамі

Нафтаздабываючая вытворчасьць у Рэчыцы, здымак 2014 году

Аляксандар Лукашэнка 24 студзеня расказаў пра альтэрнатыву расейскім пастаўкам нафты ў Беларусь, піша БелТА.

Якую альтэрнатыву расейскай нафце назваў Лукашэнка?

  • Пастаўкі праз парты на Балтыцы і адгалінаваньне нафтаправоду «Дружба» ў Гданьску;
  • Пастаўкі праз Украіну з Чорнага мора;
  • Пастаўкі з ЗША, Саудаўскай Арабіі і Абʼяднаных Арабскіх Эміратаў.

«Я Пуціну наўпрост сказаў: на першым этапе, калі мы з палякамі дамовімся, будзем рэвэрсам пастаўляць па адной з трох трубаў», — заявіў Лукашэнка.

Ён дадаў, што Расея гэта «чацьвёрты» напрамак, ад якога «мы не адмаўляемся». Але мае адбыцца дывэрсыфікацыя паставак: «не з адной краіны, ад манаполіі, будзем атрымліваць нафту».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Лукашэнка: «Нас ракам паставілі па вуглевадародах». ВІДЭА