«Белнафтахім»: на Мазырскі НПЗ паставак нафты няма

Нафтасховішча ў Мазыры

Але завод ня спыніцца, бо мае запасы нафты. Пра гэта Свабодзе расказалі ў «Белнафтахіме».

На Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод няма паставак нафты, такую на інфармацыю са спасылкай на ўласныя крыніцы апублікаваў «Інтэрфакс».

Гэтую інфармацыю Свабодзе пацьвердзілі ў «Белнафтахіме». Але запэўнілі, што завод ня спыніцца.

«Гэта праўда, але Мазырскі НПЗ ня стане ад гэтага. Першапачаткова на двух НПЗ былі розныя запасы нафты. Таму шукалі пастаўшчыка адразу для „Нафтана“. Але абодва прадпрыемства працуюць у штатным рэжыме і маюць аднолькавую загрузку», — паведаміла Свабодзе прэс-сакратарка «Белнафтахіму» Вольга Сьпехава.

З 4 студзеня пачаліся пастаўкі на Наваполацкі НПЗ «Нафтан». Гэта пастаўкі ад расейскай прыватнай кампаніі «Сафмар» расейскага бізнэсоўца Міхаіла Гуцэрыева. Гэтага хопіць для працы заводу да канца студзеня на мінімальных загрузках. Кантрактаў з Расеяй аб далейшых пастаўках пакуль няма.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

На колькі яшчэ хопіць нафты ў Беларусі? Перамовы зноў праваліліся

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Эканаміст: «Экалягічны падатак на нафту — гэта ціск на Крэмль»