Віцэ-прэм’ер Расеі Дзьмітрый Козак заявіў журналістам, што пытаньнямі цэнаўтварэньня на нафту для Беларусі займаюцца кампаніі дзьвюх краін, расейскі ўрад да гэтага дачыненьня не мае.
«У нас асаблівасьць нафтавай галіны палягае ў тым, што яна функцыянуе на рынкавых умовах і цэны на нафту не рэгулююцца, — цытуе Козака агенцтва ТАСС. — Гэта прыватныя камэрцыйныя кантракты нашых нафтавых кампаній зь «Белнафтагазам».
Аляксандар Лукашэнка 9 сьнежня расказаў пра перамовы з Расеяй аб цэнах на нафту і газ.
«Чаму мы дагэтуль з прэзыдэнтам Расеі не дамовіліся па нафце? Таму што Расея хоча, каб мы набылі ў яе нафту па цэнах, вышэйшых за ўсясьветныя», — заявіў Лукашэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Лукашэнка расказаў, чаму не дамовіўся з Пуціным пра нафтуШто маглі значыць словы Лукашэнкі? Спрабуем разабрацца.
«Белнафтахім казаў, што кошт расейскай нафты складае 83% ад усясьветнага пасьля падатковага манэўру ў Расеі. Складана сказаць, пра што ён казаў. Магчыма, ён улічвае нейкія іншыя акалічнасьці», — кажа аглядальніца Тацяна Манёнак.
«Гэта эмацыйныя заявы»
Кіраўнік цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук лічыць, што словы Лукашэнкі хутчэй эмацыйныя.
«Гэта не пытаньне пра разьлікі, гэта кажа пра адносіны паміж Лукашэнкам і Пуціным. Бо на працягу 20 гадоў усё было добра. Энэргетычны гандаль складаў да 12% ВУП. Але сёньня мы бачым, што Расея разбурае беларускі эмірат, у гэтым няма сумневаў. Калі ня будзе гэтых нафтавых прыбыткаў, то Беларусь нарэшце пачне бачыць рынкавую пэрспэктыву, арыентавацца на чалавечы капітал», — упэўнены эканаміст.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Што адбываецца з нафтай і далярам падчас міжнародных канфліктаў. Тлумачым з экспэртам«Хітра скамбінаваўшы лічбы, можна паказаць, што нешта даражэй»
Старшы аналітык «Альпары» Вадзім Іосуб мяркуе, што калі Расея прапанавала «такія высокія кошты», то няма ніякай праблемы набываць нафту ў іншых краінах, па ўсясьветных коштах. Але ён зьвяртае ўвагу, што ў заяве Лукашэнкі ня ўсё так адназначна.
«Перамовы па нафце дасягнулі такой ступені вастрыні, што трэба скептычна ставіцца да інфармацыі пра іх. Не рэалістычна, каб Пуцін прымушаў набываць нафту па коштах, вышэйшых за ўсясьветныя. Але гледзячы як гэта лічыць. Трэба лічыць кошт сыравіны і кошт транспартаваньня. Хітра скамбінаваўшы лічбы, можна паказаць, што нешта для нас даражэй. Але калі Расея прапануе такія кошты, давайце набываць у іншых краін, няма праблемы. Усе гэты размовы кажуць, што Лукашэнка хоча атрымаць ад Расеі ўмовы, выгаднейшыя за ўсясьветныя», — мяркуе экспэрт.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Колькі тон нафты я ўжо аплаціла сваімі штрафамі!» Тацяна Севярынец пра 30 сутак сыну Паўлу Севярынцу1 студзеня 2020 году Расея спыніла пастаўкі нафты ў Беларусь, але расейская нафта працягвае паступаць транзытам празь Беларусь у Эўропу. Беларусь і Расея дагэтуль не дамовіліся пра пастаўкі нафты ў 2020 годзе, хоць Лукашэнка і Пуцін вялі перамовы 30 і 31 сьнежня.