Лукашэнка расказаў, чаму не дамовіўся з Пуціным пра нафту

Аляксандар Лукашэнка, сьнежань 2019
Аляксандар Лукашэнка, сьнежань 2019

Аляксандар Лукашэнка 9 сьнежня расказаў пра перамовы з Расеяй аб цэнах на нафту і газ, піша БелТА.

«Чаму мы дагэтуль з прэзыдэнтам Расеі не дамовіліся па нафце? Таму што Расея хоча, каб мы набылі ў яе нафту па цэнах вышэйшых за сусьветныя», — заявіў Лукашэнка.

Ён сказаў, што адмовіўся ад такой нафты і заявіў Пуціну, што «калі ня будзе паставак па сусьветнай цане з Расеі, мы знойдзем гэтую нафту ў іншым месцы».

Таксама Лукашэнка пракамэнтаваў перамовы аб цэнах на расейскі газ для Беларусі, сказаўшы, што расейскі «Газпром» сёньня «на Беларусі зарабляе ў тры разы больш, чым на Нямеччыне» і што «гэта ненармальна».

«Калі мы ў 2011 годзе ішлі на продаж „Белтрансгазу“, была жорсткая дамоўленасьць, што за пяць гадоў мы выйдзем на ўнутрырасейскую цану па газ, — дадаў Лукашэнка. — Хтосьці гэта забыўся, я памятаю. Таму настойваю, каб гэта было рэалізавана».

​
XS
SM
MD
LG