Усясьветны банк рэзка пагоршыў прагноз росту ВУП Беларусі
Ілюстрацыйнае фота
Паводле прагнозу Ўсясьветнага банку, беларускі ВУП за 2019 год вырасьце на 1%, за 2020 — на 0,9%, за 2021 і 2022 — на 0,5% за год.
Гэта вынікае з дакладу «Пэрспэктывы ўсясьветнай эканомікі», прэзэнтаванага 9 студзеня, паведамляе БелаПАН.
У чэрвені прагноз быў больш аптымістычным, бо банк разьлічваў, што Расея кампэнсуе Беларусі 50% старатаў ад падаткавага манэўру
2019 — 1,8%
2020 — 1,3%
2021 — 1,2%
Чаму банк пагоршыў прагноз
абмежаваныя магчымасьці стымуляваньня ўнутранага попыту
захаваньне структурных праблемаў
аслабленьне зьнешняга попыту
пагаршэньне ўмоваў гандлю пры захаваньні цяпершаняга ўзроўню дзярждоўгу (і банк не выключае, што Беларусі давядзецца браць новыя пазыкі).
Каб палепшыць становішча, трэба праводзіць структурныя рэформы, зазначаюць эканамісты банку.
Афіцыйны прагноз павялічылі на загад Лукашэнкі
Паводле афіцыйнга прагнозу ўладаў, ВУП Беларусі ў 2019 мусіў вырасьці на 4%, але фактычна за студзень — лістапад вырас на 1,1%. На 2020 год спачатку заплянавалі рост 2,5%, але пасьля крытыкі Лукашэнкі — павялічылі да 2,8%.