Беларусы сабраліся пратэставаць супраць «інтэграцыі». Свабода будзе весьці жывую трансьляцыю
Ілюстрацыйнае фота
Днём 7 сьнежня ў Менску анансаваліся некалькі акцыяў пратэсту супраць «паглыбленьня інтэграцыі» Беларусі і Расеі. Пакуль ніводная акцыя не санкцыянаваная беларускімі ўладамі. Свабода будзе весьці жывую відэатрансьляцыю з цэнтру сталіцы ад 11:30.
На адну з акцыяў пратэсту ў гэты дзень заклікаў сустаршыня «Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі» Павал Севярынец. На яшчэ адну, «жывы ланцуг», заклікала кампанія «Сьвежы вецер», якая 5 сьнежня выкаціла гарбуз да расейскай амбасады.
У гэты ж дзень, 7 сьнежня плянуецца сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Пуціна ў Сочы. Мяркуецца, што на сустрэчы яны будуць абмяркоўваць «паглыбленьне інтэграцыі» напярэдадні 20-й гадавіны стварэньня «саюзнай дзяржавы» Беларусі і Расеі. Што за дакумэнты яны маюць падпісаць і што за «дарожныя мапы» інтэграцыі абмяркоўваюць урады краінаў, не раскрываецца.
І ня толькі ў Менску
Яшчэ 30 лістапада супраць «паглыбленьня інтэграцыі» пратэставалі беларусы ЗША, якія выйшлі да штаб-кватэры ААН. Увечары 6 сьнежня мае прайсьці акцыя беларусаў у Брусэлі. На 7 і 8 сьнежня заплянаваныя і акцыі пратэсту беларусаў у іншых краінах: