Лукашэнка пра ўваходжаньне ў склад Расеі: «Я не пацан, які адпрацаваў 3-5 гадоў прэзыдэнтам»

Аляксандар Лукашэнка падчас галасаваньня на парлямэнцкіх выбарах, 17 лістапада
Аляксандар Лукашэнка падчас галасаваньня на парлямэнцкіх выбарах, 17 лістапада

Ніхто ў Беларусі не зьбіраецца здаваць незалежнасьць і сувэрэнітэт краіны, заявіў Аляксандар Лукашэнка падчас звароту да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і чальцоў Савету Рэспублікі шостага і сёмага скліканьняў, піша БЕЛТА.

«Запомніце: я не пацан, які адпрацаваў тры, чатыры, пяць гадоў прэзыдэнтам. Мне хапіла вось так. І я не хачу перакрэсьліць усё, што зрабіў я разам з вамі, з народам, стварыўшы сувэрэнную, незалежную дзяржаву, каб цяпер яе ўкласьці ў нейкую скрыню з крыжам наверсе і кудысьці выкінуць ці перадаць. Гэтага пры мне ня будзе ніколі», — заявіў Лукашэнка.

«Мы ніколі не зьбіраліся і не зьбіраемся ўваходзіць у склад любой дзяржавы, нават брацкай Расеі», — дадаў Лукашэнка і падкрэсьліў, што пры гэтым «мы не павінны даць нават падставы для таго, каб камусьці хацелася нас нахіліць і паставіць на калені»

​
XS
SM
MD
LG