Ціханоўская: «Прыпыненьне палётаў не вырашае галоўнай праблемы»

Сьвятлана Ціханоўская
Сьвятлана Ціханоўская

Беларуская палітычная дзяячка мяркуе, што толькі масавыя санкцыі могуць змусіць Лукашэнку да перамоваў і перадачы ўлады.

Офіс Сьвятланы Ціханоўскай і дэмакратычныя сілы не заклікалі іншыя краіны да забароны на палёты «Белавія» і закрыцьцё авіязносін зь Беларусьсю. Гэта падкрэсьліў яе штаб.

«Важна разумець, што да гэтых забаронаў і такой ізаляцыі прывёў выключна Лукашэнка: ён вымусіў іншыя дзяржавы абараняць сваіх грамадзян ад дзяржаўнага тэрарызму — менавіта так яны ацэньваюць яго дзеяньні».

Разам з гэтым, на думку Ціханоўскай, прыпыненьне палётаў зь Беларусі не вырашае галоўнай праблемы, якая выклікала крызіс.

«Чалавек, які прайграў выбары, трымае ўладу. І толькі масавыя санкцыі і падтрымка грамадзянскай супольнасьці, а таксама дыялёг аб новых выбарах дапамогуць вырашыць гэтую праблему».

​
XS
SM
MD
LG