Францыя прыпыніла дазвол на палёты «Белавія» і рэкамэндавала францускім авіякампаніям абмінаць Беларусь, паведаміў міністар транспарту Жан-Батыст Джэбары на сваёй старонцы ў твітэры.
«У мэтах бясьпекі пасажыраў я папрасіў авіякампаніі, якія працуюць у Францыі, больш не лятаць над паветранай прасторай Беларусі. Дазвол на палёты „Белавія“ таксама прыпынены», — напісаў францускі міністар.
24 траўня гэткія ж рашэньні прыняла Вялікая Брытанія.
Будзе аблятаць Беларусь і фінская авіякампанія Finnair. Пра гэта яна заявіла 25 траўня, перадае Reuters. Прадстаўніца Finnair паведаміла, што гэтае рашэньне ім рэкамэндавала прыняць Фінскае агенцтва транспарту і сувязі.
Эўрапейская Рада таксама заклікала ўсіх перавозчыкаў Эўразьвязу пазьбягаць пралёту над Беларусьсю і закрыць неба і аэрапорты Эўразьвязу для беларускіх авіякампаній.