«У дэпартаменце па авіяцыі Мінтрансу створана адмысловая камісія. Усе акалічнасьці будуць апублікаваныя бліжэйшым часам», — праінфармавалі «Інтэрфакс» у ведамстве.
На борце сяпрд іншых пасажыраў быў рэдактар тэлеграм-каналу «Беларусь галаўнога мозгу», экс-рэдактар прызнанага канал Nexta Раман Пратасевіч (у Беларусі абодва каналы унесеныя ў сьпіс «экстрэмісцкіх»). Журналіста затрымалі.
Раней Рамана Пратасевіча абвесьцілі ў міждзяржаўны вышук. Летась у лістападзе Генпракуратура Беларусі зьвярталася ў Міністэрства юстыцыі Польшчы з просьбай аб яго выдачы для прыцягненьня да крымінальнай адказнасьці ў якасці абвінавачанагап ў справе аб масавых беспарадках.
Тым часам дзяржкаўная кампанія «Белаэранавігацыя» сьцьвярджае, што ў паветранай прасторы над Беларусьсю захоўваецца «стабільны авіятрафік, хоць асобныя перавозчыкі сталі аблятаць тэрыторыі краіны.
«Візуальна вялікіх зьменаў няма. Асобныя кампаніі паляцелі ў абыход Беларусі, але гэта звычайная сытуацыя, кампаніі могуць самі мяняць маршруты, сыходзячы з уласных меркаваньняў», — пракамэнтаваў агенцтву намесьнік генэральнага дырэктара ў арганізацыі паветранага руху Валяр’ян Гродзь.
Ён падкрэсьліў, што да цяперашняга часу няма ніводнага афіцыйнага паведамленьня аб адмове перавозчыкаў выкарыстоўваць паветраную прастору Беларусі.
У Эўрапейскай зьнешнепалітычнай службе назвалі прымусовае прызямленьне ў Менску лайнэра Ryanair непрымальным крокам.