«Нафтан» шукае альтэрнатыўную расейскай сыравіну

Інфраструктура заводу «Нафтан»
Інфраструктура заводу «Нафтан»

Нафтаперапрацоўчы завод «Нафтан» у Наваполацку зьнізіў аб’ёмы перапрацоўкі з прычыны леташніх праблемаў зь якасьцю расейскай сыравіны, цытуе «Інтэрфакс» генэральнага дырэктара прадпрыемства Аляксандра Дзямідава.

«Паказьнік, які характарызуе працу комплексу, — гэта колькасьць перапрацаванай нафтавай сыравіны, — сказаў гендырэктар. — Мы перапрацавалі менш заплянаванага аб’ёму. Пэўны прыбытак ад рэалізацыі „Нафтан“ недаатрымаў з-за чарговага этапу падатковага манэўру».

У зьвязку з гэтым, паводле Аляксандра Дзямідава, «Нафтан» мае намер дамагчыся «прынцыповай і ўстойлівай дывэрсыфікацыі» імпарту нафтавай сыравіны.

«Ёсьць кампаніі, гатовыя прапанаваць сыравіну па цане, якая нас задаволіць. У пачатку году мы яшчэ раз даказалі, што можам працаваць з альтэрнатыўнай нафтай», — сказаў ён, нагадаўшы, што ў студзені завод пачаў перапрацоўку нарвэскай нафты.

"Наша задача — бачыць альтэрнатыву. Мы адсочваем усе новыя магчымасьці, якія зьяўляюцца на рынку, будзем выбіраць аптымальныя варыянты. За шматгадовую гісторыю «Нафтан «мае вопыт перапрацоўкі рознай нафты. Праз пару гадоў цана на сыравіну з Расеі будзе сусьветнай. І з пункту гледжаньня кошту ня будзе розьніцы, у каго яе браць. Значна важней прыстасавацца да новых умоваў і частку нафты пастаўляць з альтэрнатыўных крыніцаў», — заявіў кіраўнік наваполацкага «Нафтану».

​
XS
SM
MD
LG