АБСЭ будзе шукаць інфармацыю пра ўкіды бюлетэняў

абноўлена
Корын Ёнкер, старшыня місіі БДІПЧ АБСЭ
Корын Ёнкер, старшыня місіі БДІПЧ АБСЭ

Назіральнікі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе (БДІПЧ АБСЭ) зьбяруць усе зьвесткі пра інцыдэнты з укідваньнем бюлетэняў. Так старшыня місіі БДІПЧ АБСЭ Корын Ёнкер пракамэнтавала інцыдэнт на выбарчым участку ў Берасьці, дзе назіральнік зафіксаваў спробу ўкіду бюлетэняў, піша БелаПАН.

Што важна ведаць пра інцыдэнт з укідам бюлетэняў у Берасьці?

Назіральнік Юры Вашчанчук 13 лістапада на ўчастку № 37 Берасьцейскай-Усходняй акругі № 3 зьняў на відэа дзяўчыну, якая нібыта спрабавала ўкінуць у скрыню для галасаваньня стос бюлетэняў.

Дзяўчына зь відэа, Анастасія Кулічкова, кажа, што гэта быў адзін складзены бюлетэнь. На відэа чуваць, як нехта — назіральнік сьцьвярджае, што старшыня камісіі — кажа дзяўчыне сыходзіць, і тая сыходзіць з участку зь бюлетэнямі, хоць выносіць іх з участку таксама незаконна.

Вашчанчука пазбавілі акрэдытацыі, пасьля заявы старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай.

Старшыня камісіі і дырэктарка дзіцячага садку, дзе працуе Кулічкова, Тацяна Мосіна заявіла, што дзяўчына не вінаватая — маўляў, «чалавек вінаваты, калі яго злавілі за руку». Яна паведаміла, што дзяўчына моцна перажывала і ня выйшла на працу на наступны дзень.

Першыя высновы назіральнікаў за парлямэнцкімі выбарам прадставяць 18 лістапада на канфэрэнцыі ў Менску. Па ўсёй Беларусі за выбарамі назіраюць 400 прадстаўнікоў БДІПЧ АБСЭ. Чальцы місіі камунікуюць з прадстаўнікамі:

  • дзяржаўных органаў;
  • палітычных партый;
  • грамадзкіх арганізацый;
  • выбарчых камісій розных узроўняў;
  • кандыдатамі ў дэпутаты;
  • журналістамі.
Назіральнікі АБСЭ на выбарчым участку № 699 у Менску
Назіральнікі АБСЭ на выбарчым участку № 699 у Менску

Што яшчэ сказала старшыня місіі БДІПЧ АБСЭ?

  1. У каманды назіральнікаў «самыя розныя меркаваньні» пра парлямэнцкія выбары ў Беларусі.
  2. Цяжка рабіць высновы пра вынікі датэрміновага галасаваньня, таму што гэта — «толькі вяршыня айсбэргу, невялікі кампанэнт гэтага працэсу».
  3. Рана казаць нешта пра выбарчы працэс, назіральнікі АБСЭ хочуць атрымаць поўную карціну таго, што адбываецца.
  4. «Сытуацыя на адным выбарчым участку можа адрозьнівацца ад іншага. Спачатку мы зьбяром усе дадзеныя назіральнікаў пасьля закрыцьця ўчасткаў і падліку галасоў і пасьля гэтага ўжо зможам зрабіць высновы аб усім працэсе, колькі людзей сапраўды прагаласавала».
  5. Назіральнікі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе (БДІПЧ АБСЭ) зьбяруць усе зьвесткі пра інцыдэнты з укідваньнем бюлетэняў. Так старшыня місіі БДІПЧ АБСЭ Корын Ёнкер пракамэнтавала інцыдэнт на выбарчым участку ў Берасьці, дзе назіральнік зафіксаваў спробу ўкіду бюлетэняў.

Абнаўляецца

​
XS
SM
MD
LG