Лукашэнка: «агалцелыя апазыцыянэры» ня будуць вызначаць палітыку парлямэнту і краіны

Аляксандар Лукашэнка пасьля галасаваньня на парлямэнцкіх выбарах расказаў, ці ляжаць у яго на стале сьпісы дэпутатаў, якія будуць абраныя, піша БелТА.

Што сказаў Лукашэнка?

  1. Улада падтрымлівае асобных кандыдатаў у дэпутаты, але не навязвае грамадзянам выбар.
  2. «Што ў мяне на стале ўжо „ляжаць“ 110 дэпутатаў, якіх выберуць, — гэта сьмех. У нас у мінулым парлямэнце было некалькі адкрытых, яўных апазыцыянэраў і некалькі людзей, якія думалі інакш. Вы што, хочаце сказаць, што яны былі ў сьпісах 110?»
  3. «Якая розьніца прэзыдэнту, будзе там [у Палаце прадстаўнікоў] тры-чатыры агалцелыя апазыцыянэры ці не? Яны ж ня будуць вызначаць палітыку парлямэнту і тым больш краіны».
  4. Падкрэсьліў, што яму б не хацелася, каб у парлямэнце быў гоман і адбывалася паскудзтва.
  5. «Мы будзем абіраць парлямэнт такі, які будзе працаваць у вашых інтарэсах, калі вы хочаце захаваць галоўнае — сувэрэнітэт і незалежнасьць нашай краіны».


​
XS
SM
MD
LG