Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Запрашэньняў было шмат». Лукашэнка расказаў пра будучыя візыты ў Эўразьвяз


Аляксандар Лукашэнка ў Вене на сустрэчы з канцлерам Аўстрыі Сэбастыянам Курцам, 12 лістапада 2019 году

У першым квартале 2020 году Аляксандар Лукашэнка плянуе наведаць Латвію. Пра гэта ён сказаў 17 лістапада на сваім выбарчым участку.

«Я зьвяжу гэты візыт з Аўстрыяй і іншымі, бо запрашэньняў было шмат, — сказаў Лукашэнка. — Мая прынцыповая пазыцыя — як толькі мы будзем гатовыя да гэтага візыту [...], я адразу паеду ў Латвію. І не выдумляйце тут нічога».

Пад гатоўнасьцю да замежнага візыту Лукашэнка, як ён патлумачыў, разумее дастатковую колькасьць пытаньняў для абмеркаваньня і праекты рашэньняў гэтых пытаньняў.

«Я бачу імкненьне латвійскіх уладаў і латвійскага грамадзтва да таго, каб прыняць зь візытам прэзыдэнта Беларусі як прадстаўніка беларускага народу», — сказаў Лукашэнка.

Латвійцаў ён назваў «сяброўскім, братэрскім народам, зь якім мы жылі ў адной дзяржаве і заўсёды ладзім».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG