Ціхі і спакойны, але актыўны і з бойкамі. Лукашэнка расказаў, які хоча парлямэнт

Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота
Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота

На сустрэчы ў Акадэміі кіраваньня 18 кастрычніка Аляксандар Лукашэнка расказаў, якімі маюць быць дэпутаты. Паводле прэс-службы Лукашэнкі, ён хоча, каб дэпутаты:

  • былі больш актыўнымі, бо «кепска, калі нейкая праблема — прэзыдэнт бяжыць наперадзе, яшчэ нешта — зноў прэзыдэнт», і, на думку Лукашэнкі, «гэта ненармальна, у ніводнай дзяржаве гэтага няма»;
  • каб «кідаліся наперад і баранілі кожнага выбарніка», каб у дэпутатаў «віравала»;
  • былі такімі, каб парлямэнт «быў ціхі, спакойны, стабільны»;
  • але «дзе трэба, каб і па пысе каму-небудзь маглі даць».
​
XS
SM
MD
LG