Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі 19-гадовы навучэнец каледжу страляў у аднакурсьнікаў. Ёсьць загінулыя


Благавешчанск, ілюстарцыйнае фота

Раніцай 14 лістапада 19-гадовы навучэнец будаўнічага каледжу ў Благавешчанску Амурскай вобласьці Расеі прынёс у сваю ўстанову зарэгістраваную на яго паляўнічую стрэльбу, зь якой пачаў страляць у аднакурсьнікаў.

У выніку загінулі два чалавекі, у тым ліку стралок, яшчэ трое атрымалі раненьні, паведаміла прэс-служба УМУС Расеі па Амурскай вобласьці. Як удакладянае «РИА Новости», загінуў 19-гадовы нападнік і ягоны аднагодак, трох хлопцаў (17, 19 і 20 гадоў) шпіталізавалі са шматлікімі агнястрэльнымі раненьнямі. Адзін знаходзіцца ў цяжкім стане.

Хлопец страляў у паліцыянтаў, якія прыехалі на месца здарэньня, тыя адкрылі агонь у адказ. Стралка заблякавалі ў адной з аўдыторый, а ў гэты час паліцыянты забясьпечылі выхад студэнтаў і выкладчыкаў каледжу.

Паводле папярэдняй інфармацыі, стралок пакончыў жыцьцё самагубствам. Паводле папярэдніх зьвестак паліцыі, прычынай страляніны мог стаць канфлікт паміж аднагодкамі. Як расказаў «РИА Новости» студэнт аграрнага каледжу, суседняга з будаўнічым, са студэнта, які страляў, зьдзекаваліся ў каледжы.

Улады Прыамур’я паабяцалі аказаць матэрыяльную дапамогу родным загінулых, а таксама параненым. У мэрыі Благавешчанску сабралі экстраную камісію па факце здарэньня, якая датычыцца захадаў бясьпекі. На месца выехала кіраўніцтва гораду.

Заведзена крымінальная справа «за забойства дзьвюх асобаў, учыненае з хуліганскіх меркаваньняў».

11 лютага ў стаўпецкай сярэдняй школе № 2 вучань 10-й клясы напаў з нажом на настаўніцу і трох вучняў. 50-гадовая настаўніца гісторыі і грамадазнаўства і вучань 11-й клясы загінулі, двух аднаклясьнікаў нападніка шпіталізавалі з раненьнямі. 11 верасьня падлетка асудзілі да 13 гадоў пазбаўленьня волі.

Кніга Дзьмітрыя Гурневіча «Забойства ў цэнтры Эўропы» на svaboda.org

Праз гісторыю горада Стоўпцы, мясцовыя легенды і меркаваньні стаўпецкіх людзей журналіст Радыё Свабода спрабуе зразумець матывы злачынства, якое скаланула ўсю Беларусь.

Частка 1. «Банальнасьць зла» ў транзытным горадзе Стоўпцы

Частка 2. Пахаваньне настаўніцы

Частка 3. Пахаваньне вучня

Частка 4. Чумная зямля

Частка 5. Шляхі ахвяраў і забойцы ў школу № 2

Частка 6. Дом, дзе вырас забойца

Частка 7. Школьнік з аватаркай Шапэнгаўэра

Частка 8. Бацька пра сына: «Я ня мог ім надыхацца»

Частка 9. Чаму шкадуюць забойцу

Частка 10. Ганна Арэнт супраць Лукашэнкі

Частка 11. Як жыхары Стоўпцаў шукалі прычыну трагедыі

Частка 12. Кароткая гісторыя Беларусі

Частка 13. Месца злачынства

Частка 14. Альтэрнатыўныя вэрсіі трагедыі ў Стоўпцах

Частка 15. «Ад зайздрасьці ідуць самыя вялікія праблемы»

Частка 16. Горад у дэпрэсіі, бо людзі ў сабе

Частка 17. Стаўпецкі антыдэпрэсант

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG