Старшыня Беларускай фэдэрацыі футбола пацьвердзіў дамоўленасьць з кіраўніком МУС аб тым, што ў крымінальных зводках ня будзе згадвацца прыналежнасьць да фанацкага руху, калі злачынства не зьвязанае са спортам.
Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Максім Пякарскі, Вадзім Жаромскі, Яраслаў Ульяненкаў і Вячаслаў Касінераў пабывалі на допытах ва ўпраўленьні Сьледчага камітэта па горадзе Менску для «азнаямленьня з вынікамі экспэртызы і прад’яўленьня канчатковага абвінавачваньня».
Андрэй Бандарэнка на 10 дзён апынуўся ў карцэры за спрэчку з адным з начальнікаў Шклоўскай калёніі, дзе ўтрымліваюць былога праваабаронцу.
Менавіта з Капаткевіцкай сярэдняй школы пачыналіся першыя крокі Сьвятланы Алексіевіч у вялікую літаратуру, каб трыюмфальна адзначыцца ў Стакгольме
На гэтым тыдні ў Менску зьявіцца 10 бігбордаў з выявамі звычайных людзей, якія робяць горад лепш. Гэта — першая частка новай камунікацыйнай плятформы «Я Менск».
Відэарэпартаж Свабоды з грамадзкага прагляду цырымоніі трансьляцыі ўручэньня Нобэлеўскай прэміі Сьвятлане Алексіевіч.
Паводле інфармацыі, што разьлятаецца праз Facebook, пісьменьніца вернецца ў Беларусь на рэйсе Белавія В2 0856, самалёт сядзе ў менскім аэрапорце 15 сьнежня ў 16:35.
Паводле МУС, затрыманы намесьнік старшыні Валожынскага райвыканкаму, якога абвінавачваюць у атрыманьні хабару матэрыяльнымі каштоўнасьцямі на 1200 даляраў ЗША.
Напярэдадні ў Менску прэзэнтаваны беларускамоўны варыянт фінскага нацыянальнага эпасу «Калевала». Аўтар перакладу з мовы арыгіналу — перакладчык Якуб Лапатка, які ад пачатку 1990-х жыве і працуе ў Фінляндыі.
Інтэрвію з апазыйцыйным палітыкам Валерам Косткам з нагоды 60-годзьдзя.
Прыхільніцу БНФ Тацяну Бялько зь вёскі Дзеравянчыцы Слонімскага раёну, якая працавала прыбіральшчыцай на мясцовай фэрме, прымусілі звольніцца з працы пасьля таго, як яна аслухалася начальніцу і ўвайшла ў склад участковай камісіі па выбарах прэзыдэнта.
Беларускія палітыкі, экспэрты, грамадзкія дзеячы і дзеячы мастацтва ацэньваюць нобэлеўскую прамову Сьвятланы Алексіевіч і яе ролю ў беларускім грамадзтве. АБНАЎЛЯЕЦЦА.
Старшыня «Адкрытай Расеі» адказаў на абвінавачваньні Генэральнай пракуратуры РФ у тым, што ён зрабіў «ілжывыя заявы» аб супрацьпраўнасьці расейскіх законаў.
Былы грамадзянін Беларусі прадставіць у швэдзкім Каралеўскім тэатры п’есу па кнізе нобэлеўскай ляўрэаткі Сьвятланы Алексіевіч «Час Сэканд-хэнд». Прэм’ера адбудзецца 12 сьнежня.
Хлапечыя бойкі «вёска на вёску», «раён на раён» былі характэрныя ў нядаўнім мінулым ня толькі для Беларусі, але і для іншых краін, — піша Міхал Карневіч.
У абарону графіці выказалася на парадак больш людзей, чым супраць іх.
Напярэдадні ўручэньня беларускай пісьменьніцы Сьвятлане Алексіевіч Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры Радыё Свабода запытала ў мінакоў, хто застанецца больш важным у гісторыі Беларусі: першы прэзыдэнт ці першы нобэлеўскі ляўрэат?
10 сьнежня ў Беларусі, як і ва ўсім сьвеце, адзначаюць Дзень правоў чалавека. Нядаўна шэрагі праваабаронцаў папоўніла Натальля Сацункевіч, супрацоўніца Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Праваабарончыя арганізацыі Беларусі лічаць Міхаіла Жамчужнага палітычным вязьнем. Жыхар Віцебску, таленавіты навуковец, не заангажаваны ў палітычную дзейнасьць, трапіў за краты ўжо другі раз.
Жэнэўская паліцыя вядзе пошук некалькіх падазраваных у датычнасьці да тэрактаў у Парыжы 13 лістапада.
Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, якая доўгі час была неўязной у Эўразьвяз, вырашыла скарыстацца замарозкай эўрапейскіх санкцыяў.
«Я наогул ня ведаю, адкуль узялася інфармацыя пра тое, што беларускія канструктары ўдзельнічалі ў стварэньні ўкраінскага браневіка «Варта-2», — заявіў журналістам першы намесьнік Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэту Рэспублікі Беларусь Ігар Быкаў.
Сёньняшнія цырымоніі ўручэньня Нобэлеўскіх прэмій ляўрэатам у Стакгольме і Осла ды канцэрты і банкеты пасьля цырымоній пройдуць пры ўзмоцненых захадах бясьпекі ў сувязі з тэрактамі ў Парыжы ў мінулым месяцы.
Лена Эндрэ, зорка Швэдзкага тэлебачаньня, якая здымалася ў фільмах Інгмара Бэргмана і Лів Ульман, 12 сьнежня ў Каралеўскім драматычным тэатры возьме ўдзел у публічнай прэм’еры радыёп’есы паводле кнігі Сьвятланы Алексіевіч «Час Сэканд-Хэнд».
У Осла 10 сьнежня адбудзецца ўручэньне Нобэлеўскай прэміі міру туніскага «квартэту» нацыянальнага дыялёгу.
10 сьнежня споўнілася б 76 гадоў рупліўцу беларушчыны, кіраўніку клюбу «Спадчына», стваральніку прыватнага музэю беларускага выяўленчага мастацтва ў Старых Дарогах Анатолю Беламу.
Цяпер з матэрыяламі знаёміцца пракуратура, а затым справу перададуць у суд. Паводле сьледчых, віна Ганны Шарэйкі даказаная. Сьледзтва працягвалася амаль паўтара года.
«Дзякуй, што вашае маленькае сэрца можа зьмясьціць боль, пра які я распавядаю», — зьвярнулася да дзяцей Нобэлеўская ляўрэатка.
«Заўжды быў упэўнены, што цэнтар Эўропы — гэта Швэйцарыя. Але не, ён тут, у Вільні й Менску». Швэйцарскі праграміст кінуў працу, аб’ехаў 30 краін Эўропы й на месяц затрымаўся ў Беларусі.
Беларускі ПЭН-цэнтар і дабрачынны фонд «Вяртаньне» заснавалі новую літаратурную прэмію — імя Цёткі (Алаізы Пашкевіч) — за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў.
У Азэрбайджане выпусьцілі на свабоду праваабаронцу Лэйлу Юнус.
Рэдакцыя амэрыканскага часопісу Time назвала канцлерку Нямеччыны Ангелу Мэркель «чалавекам году».
Сын Юрыя Рубцова Віктар расказаў пра ўмовы, у якіх апынуліся ягоныя бацькі, якія папрасілі прытулку ў Нямеччыне.
Пяць гадоў таму Лукашэнка абяцаў, што ў 2015 годзе сярэдні заробак у Беларусі наблізіцца да тысячы даляраў. Як вы думаеце, чаму ён ня выканаў сваё абяцаньне? Ці павінен несьці адказнасьць за гэта? Апытаньне ў Горадні.
Сьвятлана Алексіевіч папрасіла перадаць крытыкам: «Я ўсё сказала, але як пісьменьнік. У банкетнай прамове будзе пра Беларусь».
Паводле зьвестак ад Юрыя Рубцова, ён разам з жонкай цяпер знаходзіцца ў лягеры для ўцекачоў у Нюрнбэргу.
Старшыня Менскага саюзу прадпрымальнікаў і працадаўцаў Уладзімер Карагін заявіў, што за паўгода ўзровень адчуваньня карупцыі сярод прадпрымальнікаў вырас удвая.
Расейскія экспэрты раскрытыкавалі зьмест лекцыі беларускай Нобэлеўскай ляўрэаткі Сьвятланы Алексіевіч у Стакгольме, але былі ўсьцешаныя, што яна была агучаная па-расейску.
Сьвятланы Алексіевіч кажа, што расейцы не ўспрымаюць Беларусі сур’ёзна. А таму і Нобэлеўская прэмія для яе выклікала нэгатыўную рэакцыю ў Расеі. Фрагмэнт інтэрвію каналу Euronews.
«У сувязі са складанай геапалітычнай сытуацыяй» анэксаваны Расеяй Крым можа застацца бяз Skype і Facebook.
Улады пагадзіліся з патрабаваньнямі актывіста кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Леаніда Кулакова палепшыць умовы ўтрыманьня арыштаваных у Ізалятары часовага ўтрыманьня ў Смалявічах.
Паводле інфармацыі аршанскага незалежнага сайта orsha.eu, Сяргей Качанаў і некалькі прадстаўнікоў адміністрацыі прадпрыемства, затрыманыя за эканамічныя злачынствы.
Ці можна крытыкаваць першага ў гісторыі незалежнай Беларусі Нобэлеўскага ляўрэата? Як беларускае грамадзтва і сацыяльныя сеткі адрэагавалі на Нобэлеўскую прамову Сьвятланы Алексіевіч?
Ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Сьвятлана Алексіевіч расьпісалася на адным з крэслаў у кавярні Нобэлеўскага музэю ў Стакгольме.
Гарадзенскі актывіст Уладзімер Хільмановіч аштрафаваны Сьвіслацкім раённым судом на 40 базавых велічынь — 7 мільёнаў 200 тысяч рублёў за ўшанаваньне памяці паўстанцаў 1863 году.
Пра гэта былы прэзыдэнт Украіны заявіў у інтэрвію расейскаму дзяржаўнаму інфармацыйнаму агенцтву «Новости».
Актывісты руху «Студэнты супраць» зьбіраюцца выйсьці з падпольля і афіцыйна стварыць незалежнае студэнцкае аб’яднаньне.
Уганараваньне Сьвятланы Алексіевіч нобэлеўскай прэміяй не заўважанае дзяржаўнымі мэдыямі Беларусі, Аляксандар Лукашэнка так і не накіраваў ёй сваё віншаваньне. Свабода высьветліла, якіх яшчэ нобэлеўскіх ляўрэатаў больш шанавалі за мяжой, чым на радзіме.
Тым часам 66% адчуваюць сябе ў Расеі свабоднымі.
Загрузіць яшчэ