Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 12 сьнежня 2015: Сустрэчу з Алексіевіч у швэдзкім тэатры пакажуць у менскай галерэі


Сьвятлана Алексіевіч атрымоўвае Нобэлеўскую прэмію на цырымоніі ў Стакгольме 10 сьнежня.
Сьвятлана Алексіевіч атрымоўвае Нобэлеўскую прэмію на цырымоніі ў Стакгольме 10 сьнежня.

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша:

Партал TUT. BY і Швэдзкі інстытут запрашаюць на сумесны прагляд сустрэчы зь беларускай пісьменьніцай, ляўрэаткай Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 2015 Сьвятланай Алексіевіч у Каралеўскім драматычным тэатры ў Стакгольме. Трансьляцыю пакажуць у Галерэі TUT. BY, а ёй будуць папярэднічаць публічныя чытаньні ўрыўкаў з твораў Сьвятланы Алексіевіч. Удзел пацьвердзілі: пісьменьніца, радыёвядучая Тамара Лісіцкая, рэжысэр Андрэй Курэйчык, акторка і сьпявачка Анастасія Шпакоўская, галоўны рэдактар Беларускага парталу TUT. BY Марына Золатава і іншыя. Пачатак публічных чытаньняў — а 20.00, пачатак трансьляцыі — а 21.00.

Майстар-клас па японскім мастацтве выразаньня з паперы — манкіры — пройдзе ў Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (Менск, пр-т Незалежнасьці, 37 А). Пачатак а 14:00.

У Беларускім Доме ў Варшаве адбудзецца інтэрактыўная гульнявая прэзэнтацыя сямейнай чытанкі «Зярнятка» з удзелам аўтара-укладальніка, пэдагога Зосі Куставай. Пачатак а 11.30.

У гісторыі:

1796 — у складзе Расейскай імпэрыі ўтвораная Беларуская губэрня.

1821 — нарадзіўся Гюстаў Флябэр, францускі пісьменьнік-раманіст.

1876 — нарадзіўся Джэк Лёндан, амэрыканскі пісьменьнік.

1886 — нарадзілася Юльяна Вітан-Дубейкаўская, беларуская мастацтвазнаўца.

1915 — нарадзіўся Фрэнк Сінатра, амэрыканскі актор, сьпявак.

1925 — у ЗША адкрыўся гатэль «Матэль», які даў назву ўсім матэлям.

1991 — РСФСР выйшла са складу СССР.

У памяці:

1586 — памёр Стэфан Баторы, кароль Рэчы Паспалітай, вялікі князь літоўскі.

1937 — памёр Міхаіл Піятуховіч, беларускі літаратуразнаўца.

2006 — памерла Ніна Тарас, беларуская пісьменьніца.

Цытаты:

«Дапускаю, што алькаголь — вораг чалавека, але хіба Біблія ня вучыць нас палюбіць ворага свайго?»

«Прагрэс азначае, што для ўсяго трэба штораз менш часу і штораз больш грошай.»

«Гарнітур, капялюш, добрая праца і самотнае п’янства па выходных — вось што ўпрыгожвае мужчыну.»

«Я шкадую людзей, якія ня п’юць. Калі яны прачынаюцца раніцай, яны адчуваюць сябе найлепш за ўвесь дзень.»

«Лас-Вэгас, як вядома, адзінае месца, дзе грошы на самай справе гавораць — яны гавораць: „Да пабачэньня“.»

Фрэнк Сінатра

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG