Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія крытыкі назвалі Нобэлеўскую лекцыю Алексіевіч «пуставатай» і «вясковай прозай»


Сьвятлана Алексіевіч
Сьвятлана Алексіевіч

Расейскія экспэрты раскрытыкавалі зьмест лекцыі беларускай Нобэлеўскай ляўрэаткі Сьвятланы Алексіевіч у Стакгольме, але былі ўсьцешаныя, што яна была агучаная па-расейску.

Пра гэта піша маскоўская газэта «Известия».

7 сьнежня ў Стакгольме напярэдадні цырымоніі ўручэньня Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Сьвятлана Алексіевіч прачытала сваю Нобэлеўскую мэмарыяльную лекцыю.

Лекцыя нобэлеўскай ляўрэаткі ня выклікала бурнай рэакцыі, як станоўчай, так і адмоўнай у расейскіх слухачоў, піша выданьне. Так, да прыкладу, празаік Аляксандар Сьнегіроў (які сёлета стаў адным з шасьці намінантаў на прэмію «Рускі Букер» — РС), палічыў лекцыю «банальнай» і «пуставатай».

Паэт Рыгор Петухоў адзначыў, што «пачатак нобэлеўскай прамовы аддае глухменьню, раённай шматтыражкай, вясковай прозай», так што «чытаць далей яе ня хочацца, хай аўтару нават ёсьць, што сказаць».

Не пагадзіўся са словамі пісьменьніцы сябра расейскай літаратурнай акадэміі нацыянальнай прэміі «Вялікая кніга» Яўген Ярмолін:

— Хвалюе і ўражвае гэтая спроба Алексіевіч зьмясьціць у сябе, прапусьціць празь сябе галасы шараговых удзельнікаў вялікай і трагічнай бітвы жыцьця, вымавіць тое, пра што людзі маўчалі. Алексіевіч, аднак, лічыць, што гэтая бітва прайграная. Разумеючы яе рацыю, я ня ў сілах тут зь ёй пагадзіцца.

Уся прамова Алексіевіч зробленая сапраўды гэтак жа, як і яе кнігі: засланіць наратыў (сплянаваны сюжэт, гісторыю) галасамі іншых людзей. Гэта можа раздражняць. Але гэта не фальшыва.

Доктар філялягічных навук, прафэсар Марына Загідуліна адзначыла, што «Сьвятлану Алексіевіч было б правільней назваць не «чалавекам-вухам», а «плакальніцай»:


— Уся прамова Алексіевіч зробленая сапраўды гэтак жа, як і яе кнігі: засланіць наратыў (сплянаваны сюжэт, гісторыю) галасамі іншых людзей. Гэта можа раздражняць. Але гэта не фальшыва. І маштаб яе асобы таксама адчувальны — так, прысьвяціла жыцьцё слуханьню гэтых гісторый, знайшла спосаб саткаць зь іх кнігі, — адзначыла Загідуліна.

Пісьменьніца Лізавета Аляксандрава-Зорына адзначыла адсутнасьць філязофскага кампанэнту ў прамове нобэлеўскай ляўрэаткі:

— Алексіевіч такая, якая яна ёсьць. Кранальная, пранізьлівая, але яна не філёзаф. Яна даволі шчыра распавяла аб страчаных камуністычных ілюзіях. Асабіста я свае камуністычныя ілюзіі ня страціла. Таму многае з сказанага аб «чырвоным чалавеку» і камунізьме мне здалося кранальным, але спрэчным. Як быццам Алексіевіч трапіла з адных ілюзій у іншыя, — сказала яна.

Рэдактар Ірына Кавалёва заўважыла, што гэтая «несьвяточная» прамова была ў цэлым прыемная розуму і рускаму сэрцу дзякуючы яе прамаўленьню па-расейску:

Перажываць пакуты разам са сваімі апавядальнікамі — ня кожнаму дадзена. А для Сьвятланы чалавечы голас — самая вялікая любоў і запал.

— Сьвятлана Алексіевіч казала пра маленькага чалавека, якому давялося жыць на зломе бязьлітасных гістарычных часоў па кімсьці зададзеным умовам, і быць, паводле словаў Шаламава, «удзельнікам велізарнай прайгранай бітвы за сапраўднае абнаўленьне чалавецтва». Павага і спачуваньне да гэтага маленькага вялікага чалавека — галоўная ніць і кніг Алексіевіч, і яе прамовы. Мужнасьць гэтай жанчыны, якая пабыла і на рэальнай вайне ў Аўганістане, і ў забруджаных радыяцыяй чарнобыльскіх вёсках, уражвае. Вытрымка і ўяўны спакой заснаваныя на яе ўнікальным досьведзе, веданьні жыцьця і чалавека ў розных абставінах. Перажываць пакуты разам са сваімі апавядальнікамі — ня кожнаму дадзена. А для Сьвятланы чалавечы голас — самая вялікая любоў і запал.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG