Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януковіч кажа пра кантакты з украінскімі палітыкамі і спадзяецца вярнуцца ў палітыку


Пра гэта былы прэзыдэнт Украіны заявіў у інтэрвію расейскаму дзяржаўнаму інфармацыйнаму агенцтву «Новости».

«Хачу вярнуцца ў палітыку. Я сёньня... Тое, што ў маіх сілах, я раблю ўсё. Па-першае, шмат дапамагаю людзям, якіх перасьледуюць ва Ўкраіне, якія ўжо выехалі, дапусьцім, за межы Ўкраіны. І ня толькі ў Расею. У Расеі, зразумела, падтрымліваю зь імі сувязь. Чым магу, тым і дапамагаю» — кажа Віктар Януковіч.

Ён распавёў, што падтрымлівае сувязі з дзейнымі ўкраінскімі палітыкамі. «Многія зь іх сёньня ўжо ня так саромеюцца і ня так баяцца, як гэта было, умоўна кажучы, год таму. Яны ўжо камфортна сябе адчуваюць, калі мы сустракаемся і абмяркоўваем пытаньні» — паведаміў былы прэзыдэнт Украіны.

Летась генэральная пракуратура Ўкраіны абвінаваціла Віктара Януковіча, экс-старшыню Службы бясьпекі Ўкраіны Аляксандра Якіменку і экс-кіраўніка МУС Віталя Захарчанку ў стварэньні тэрарыстычнай арганізацыі.

Як тады паведаміла прэс-служба генпракуратуры, было выяўлена, што Януковіч, Якіменка і Захарчанка «па папярэдняй змове стварылі тэрарыстычную арганізацыю, дзейнасьць якой прывяла да масавай гібелі людзей 20 лютага 2014 году на вуліцы Інстытуцкай у Кіеве, а таксама прыцягнулі ў яе склад ваеннаслужачых Службы бясьпекі Ўкраіны і ўнутраных войскаў МУС Украіны».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG