Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Time назваў Ангелу Мэркель «чалавекам году»


Рэдакцыя амэрыканскага часопісу Time назвала канцлерку Нямеччыны Ангелу Мэркель «чалавекам году».

У суправаджальным лісьце, які тлумачаць гэтае рашэньне, гаворыцца, што званьне прысвоена Мэркель за «патрабаваньне ад сваёй краіны большага, чым большасьць палітыкаў асьмелілася б зрабіць, за цьвёрдае супрацьстаяньне тыраніі, а таксама за маральнае лідэрства ў сьвеце, дзе яго так не хапае».

Мэркель зьяўляецца першай жанчынай, якая атрымала званьне «чалавек году» індывідуальна, пасьля таго, як яно перастала называцца «мужчына году» ў 1999 годзе.

У пачатку гэтага году Мэркель рашуча супрацьстаяла Ўладзіміру Пуціну, затармазіўшы спробы расейскага прэзыдэнта захапіць Украіну, гаворыцца ў тлумачальным лісьце. Затым меў месца фінансавы крызыс у Грэцыі, што пагражала ўсёй эўразоне, але Мэркель, як адзначаецца ў лісьце, «справілася зь ім цьвёрдай рукой дырэктара школы бязь лішніх эмоцый».

Зусім нядаўна тое, як Мэркель справілася з крызысам з мігрантамі, які ахапіў Эўропу, прымусіла многіх назваць яе «сумленьнем Эўропы». Яна адчыніла дзьверы Нямеччыны, калі іншыя народы замкнулі іх, супрацьстаўляючыся ціску і крытыцы сваіх грамадзян, гаворыцца ў тлумачальным лісьце рэдакцыі часопісу Time.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG