Увечары 23 лютага ля Чырвонага касьцёлу ў Менску грамадзкія актывісты падчас штодзённай малітвы за палітвязьняў узгадвалі памерлых Ірыну Казуліну, Галіну Малчанаву, Вольгу Дашкевіч, Крысьціну Шацікаву, Яну Палякову.
23 лютага спаўняецца 69 гадоў з пачатку дэпартацыі чачэнцаў і інгушоў ў Сыбір, Сярэднюю Азію і Казахстан.
Губэрнатар амэрыканскага штату Вашынгтон Джэй Інсьлі паведаміў пра ўцечку радыяцыі ў шасьці рэзэрвуарах падземнага сховішча ядзерных адкідаў у Гэндфардзкім комплексе.
Палітвязьню Ігару Аліневічу ў калёнію ўдалося перадаць шэраг кніг. Сярод іх «Турма і воля», аўтарам якой зьяўляецца расейскі палітвязень, былы алігарх Міхаіл Хадаркоўскі.
У суботу францускі актор Жэрар Дэпардзьё, які нядаўна стаў грамадзянінам Расеі, атрымаў сталую рэгістрацыю ў сталіцы Мардовіі.
Жонцы палітвязьня Алеся Бяляцкага Натальлі Пінчук паведамілі ў Бабруйскай калёніі, што наступнае спатканьне з мужам у яе адбудзецца 21 жніўня.
Праваабаронцы «Вясны» даведаліся, што яшчэ ў кастрычніку мінулага года Мікалая Аўтуховіча пакаралі вымовай за тое, што ён нібыта не адрэагаваў на заўвагу кантралёра. Але самога палітвязьня пра гэта нават не папярэдзілі.
Палітвязень Зьміцер Дашкевіч працягвае дасылаць на волю свае ўспаміны-аповяды пра турэмнае жыцьцё, ў якіх таксама разважае пра актуальныя праблемы грамадзтва.
Марына Адамовіч, жонка палітвязьня Мікалая Статкевіча, атрымала ліст ад мужа, ў якім ён коратка тлумачыць, чаму ў ранейшых лістах закрануў такую балючую тэму, як паводзіны на Плошчы і пасьля яе некаторых кандыдатаў у прэзыдэнты.
Грамадзкія актывісты прапануюць адзначаць 23 лютага Дзень тых, хто нас уратаваў. Яны запрашаюць а 20-й гадзіне прыйсьці на малітву да помніка арханёлу Міхалу ля Чырвонага касьцёлу ў Менску.
Кожны дзень на сайце Свабоды – 1000 лёсаў нашых землякоў, што былі рэпрэсаваныя ў савецкія часы паводле палітычных артыкулаў Крымінальнага кодэксу.
Чаканая доўгімі днямі, месяцамі, гадамі свабода напачатку выклікае кароткую эўфарыю. Неўзабаве на зьмену ёй прыходзіць яшчэ даўжэйшы і яшчэ больш няпросты пэрыяд адаптацыі да вольнага жыцьця…
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Урад Чэхіі падпісаў дамовы з прадстаўнікамі 16 цэркваў і рэлігійных арганізацыяў аб выплаце ім буйной кампэнсацыі за маёмасьць, страчаную пры кіраваньні камуністаў.
Макс Шато, 3-гадовы ўсыноўлены хлопчык, памёр у ЗША пры нявысьветленых абставінах. Гэта выклікала міжнародны скандал. Карэспандэнт Радыё Свабода спрабаваў разабрацца ў сытуацыі на месцы здарэньня.
Сьледчыя ў справе Юрыя Данькова просяць у кіраўніцтва яшчэ 3 месяцы на расьсьледаваньне справы вядомага бізнэсоўцы.
Што выбера беларускае кіраўніцтва — траціць валюту на мадэрнізацыю эканомікі альбо на падтрыманьне ўзроўню жыцьця? На колькі месяцаў засталося золатавалютных запасаў?
22 лютага ў офісе БНФ згадвалі пра былога палітвязьня Арцёма Грыбкова, які загінуў у летась у сьнежні, як кажуць сваякі нябожчыка, у аўтакатастрофе.
«Грамадзянская актыўнасьць у рэгіёнах: міт ці рэальнасьць?» — гэтую тэму абмяркоўвалі ў пятніцу ў кампаніі «Гавары праўду». 25 лютага «Гавары праўду» адзначае сваё трохгодзьдзе.
Журналістка Радыё Свабода Ганна Соўсь у сваім блогу прапанавала грамадзкасьці адзначаць 23 лютага Дзень родных палітвязьня — у гонар жонкі Аляксандра Казуліна Ірыны, якая памерла 23 лютага 2008 году. Як да гэтай ідэі паставіліся наведнікі сайту Радыё Свабода?
Расейскі дыплямат пацьвердзіў, што былы дырэктар санаторыю «Беларусь» у Сочы Георгі Саракашыш знаходзіцца ў менскай турме КДБ. Прадстаўнікі КДБ адмаўляюцца ад камэнтароў.
Старшыня Фрунзенскага суду ня хоча камэнтаваць заявы аб парушэньнях падчас адміністрацыйнага працэсу над скульптарам Гэнікам Лойкам за пікет у абарону беларускай мовы.
Узнагароду «Рыцар году» кіраўніцы «Беларускага дакумэнтацыйнага цэнтру» Раісе Міхайлоўскай уручыла Марыя Адамовіч, жонка былога кандыдата ў прэзыдэнты, палітычнага вязьня Міколы Статкевіча.
Барысаўскі сьпявак спрабуе спагнаць 55 мільёнаў за кліп, разьмешчаны на youtube.
Паводле афіцыйнай статыстыкі, 24 тысячы дзяцей у Беларусі — сіроты. Яны выхоўваюцца ў інтэрнатах, дзіцячых дамах і вёсках, прыёмных і апякунскіх сем’ях. 5 тысяч сіротаў ніколі не знаходзяць прыёмных бацькоў. Тым часам з 2004 году ў Беларусі на заканадаўчым узроўні зьведзена да мінімуму ўсынаўленьне беларускіх сіротаў грамадзянамі замежных краін.
Якія з савецкіх "чырвоных дзён календара" сьвяткуюцца ў краінах СНД?
Новы фільм пра беларушчыну зьявіўся ў сеціве.
Супрацоўнік цэнтру інфармацыі і грамадзкіх сувязяў КДБ Артур Стрэх сказаў карэспандэнту Свабоды, што не камэнтуе затрыманьня былога дырэктара санаторыя «Беларусь» у Сочы Георгія Саракашыша.
Сваякі асуджанага ўчора на 5 сутак арышту за абарону беларускай мовы скульптара Гэніка Лойкі зьбіраюцца абскарджваць вырак і патрабаваць дысцыплінарнага пакараньня судзьдзі Людмілы Лапо.
Тэндэнцыя лячэньня пасьляапэрацыйнага ўскладненьня ў прэзыдэнта Вэнэсуэлы Уга Чавэса, неспрыяльная, гаворыцца ў распаўсюджаным урадам гэтай краіны афіцыйным камюніке.
22 лютага грамадзкі рух «Абаронцы Айчыны» ўручае штогадовую прэмію імя Юрыя Захаранкі «Рыцар году». Сёлета яе атрымае праваабаронца, кіраўніца «Беларускага дакумэнтацыйнага цэнтру» Раіса Міхайлоўская.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі 22 лютага.
Судзьдзя Іна Грабоўская прызнала Станіслава Лаўрэнава і Аляксея Кішчука вінаватымі ў правядзеньні несанкцыянаванай акцыі 16 лютага. Абодва хлопцы свае віны не прызналі.
У Крынках (Польшча) разьвіталіся зь беларуска-польскім пісьменьнікам Сакратам Яновічам.
Больш за два тыдні таму былы дырэктар санаторыя Георгі Саракашыш і два ягоныя намесьнікі былі выкліканыя ў Менск, і з таго часу зьвестак пра іх не было.
Былы палітвязень Аляксандар Малчанаў ня зможа выйсьці датэрмінова з калёніі ў Навасадах пад Барысавым.
Кіраўнік Таварыства польскай культуры Лідчыны Аляксандар Колышка пакараны штрафам за спробу малітвы ля надмагільнага каменя расстралянага ў 1863 годзе ксяндза Адама Фалькоўскага.
Матэрыялы справы аб зьбіцьці ў Лідзе ў міліцыі братоў Багдана і Івана Шкурко перададзеныя ў Сьледчы камітэт.
У Магілёве зьявіліся ўлёткі ў падтрымку беларускай мовы.
Пасьля адключэньня праваднога радыёвяшчаньня беларускія турмы і вясковыя хаты могуць застацца без асноўнай крыніцы інфармацыі.
11 навукоўцаў сталі мультымільянэрамі, выйграўшы прэміі за прарыў у навуках аб жыцьці. Кожны зь ляўрэатаў атрымае суму, якая больш як удвая перавышае грашовую вартасьць Нобэлеўскай прэміі.
Паўднёваафрыканскі дэтэктыў, які вядзе расьсьледаваньне забойства сяброўкі спартоўца Оскара Пісторыюса, сам абвінавачваецца ў замаху на забойства па сямі эпізодах, пацьвердзіла паліцыя.
Беларускія антыфашысты на ўмовах ананімнасьці адказалі на пытаньні «Свабоды».
Свабода прапанавала карыстальнікам сацыяльных сетак назваць улюбёныя выразы па-беларуску.
У Гомелі на ацалелых драўляных дамах на вуліцы Валатаўской зьявіліся рознакаляровыя сэрцайкі, выразаныя з пафарбаванай паперы.
Незалежнага журналіста папярэдзілі аб «недапушчальнасьці парушэньня закону аб СМІ» за супрацу з тэлеканалам «Белсат».
Намесьнік старшыні Бабруйскага гарвыканкаму Аляксандар Маркачоў зьвярнуўся да дзяржаўных службоўцаў, каб яны 21 лютага «па-магчымасьці размаўлялі на роднай мове».
У Ленінскім судзе Менску працягваецца працэс над мадэльерам Сашам Варламавым, якога вінавацяць у прысваеньні грошай.
Незалежнага журналіста тэлеапэратара Аляксандра Баразенку выклікалі ў Менскую гарадзкую пракуратуру «ў межах праверкі».
Загрузіць яшчэ