Жаночыя аб’яднаньні ў Індыі правялі акцыі пратэсту на знак нязгоды з новым законам, які робіць больш жорсткімі пакараньні за згвалтаваньні.
Вярхоўны суд адмовіў мастаку Алесю Пушкіну ў задавальненьні касацыйнай скаргі і пакінуў у сіле рашэньне суду Смаргонскага раёну, паводле якога мастак адбываў 10-суткавы адміністрацыйны арышт.
«Варламаў — чалавек адзінокі, сяброў у яго не было», — кажа сябра мадэльера. Які жыцьцёвы і прафэсійны шлях прайшоў дызайнэр, перш як апынуцца на лаве падсудных?
Былы кандыдат на прэзыдэнта, палітвязень Мікалай Статкевіч даслаў з турмы ў Магілёве чарговы ліст, у якім ізноў зьвяртаецца да падзеяў 19 сьнежня 2010 году.
Вядучы беларускага тэлеканалу ОНТ Аляксандар Аверкаў нікуды не сыходзіць.
Паводле якога сцэнару праходзяць гучныя судовыя працэсы ў Беларусі? Якіх падсудных трымаюць за кратамі? У якіх выпадках суд робяць закрытым, а ў якіх паказальным?
Як зьмянілася тутэйшае жыцьцё з пачаткам будаўніцтва станцыі? Ці праўда, што расіянам плацяць у разы болей, чым беларусам? Пра гэта ў новай перадачы «Падарожжы Свабоды».
У судзе Ленінскага раёну працягваецца працэс над мадэльерам Сашам Варламавым. Падсуднаму стала кепска, з-за чаго пасяджэньне перапынялі. Пачаўся допыт Варламава. Працяг 6 лютага.
Былы намесьнік генпракурора і дэпутат Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Міхаіл Сьнягір вызвалены са Шклоўскай калёніі.
Кожны дзень на сайце Свабоды – 1000 лёсаў нашых землякоў, што былі рэпрэсаваныя ў савецкія часы паводле палітычных артыкулаў Крымінальнага кодэксу.
Пяцігадовага хлопчыка, якога ўзброены мужчына цягам тыдня ўтрымліваў у бункеры ў амэрыканскім штаце Алабама, вызвалілі ў выніку штурму.
Кіраўнік Гомельскай абласной арганізацыі Партыі левых «Справядлівы сьвет» Уладзімер Сякерка зьвярнуўся з пазовам ў ваенны суд, каб дазнацца, чаму яго высаджваюць зь цягніка на мяжы.
Якія мянушкі мелі палітычныя зьняволеныя за кратамі? Як крымінальныя парадкі і лексыка ўплывалі на палітвязьняў? Якое месца яны займалі ў беларускай турэмнай гіерархіі?
Разам з мэдыкамі ўвагу грамадзкасьці да праблемы раку прыцягваюць грамадзкія арганізацыі. Заснавальніцай адной зь іх была Ірына Казуліна.
Са словаў іхных сваякоў, прычынай масавага уцёку стала дзедаўшчына.
Эўрапол знайшоў доказы сотняў дагаворных матчаў ў Эўропе, Афрыцы, Азіі і Лацінскай Амэрыцы. Ці магчымае такое ў Беларусі?
Як вяскоўцы з Пакалюбічаў на Гомельшчыне паставіліся б да таго, што ў іх ня будзе сельсавету, а ўсе мясцовыя пытаньні будзе вырашаць раён?
І работнікі сельсавету, і жыхары вёскі Путрышкі сёньня ня вельмі ўяўляюць, як могуць ліквідаваць сельсаветы і хто зможа выконваць іх функцыі.
Брытанскія навукоўцы абвясьцілі, што знайшлі парэшткі караля Рычарда III. Як заявілі супрацоўнікі унівэрсытэту Лестэр, пра гэта сьведчаць вынікі генэтычнай экспэртызы.
У мястэчку Косава на Берасьцейшчыне адбыліся ўрачыстасьці з нагоды дня нараджэньня Тадэвуша Касьцюшкі.
Чаму беларускія ўлады робяць высілкі па нармалізацыі стасункаў з Захадам менавіта цяпер? Ці гатовы Захад, навучаны горкім досьведам, пайсьці на чарговы раўнд дыялёгу? Як далёка беларускі бок гатовы пайсьці насустрач заходнім партнэрам?
Праект пасяленьня бурага мядзьведзя з Расеі ў беларускай частцы Белавескай пушчы, аб якім у студзені паведамілі некаторыя беларускія СМІ --> http://news.tut.by/society/330823.html , выклікаў заклапочанасьць сярод навукоўцаў і эколягаў у Польшчы.
У Беларусі могуць ліквідаваць сельскія і пасялковыя саветы. Пра гэта заявіла старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Лідзія Ярмошына.
Працягваем публікаваць найбольш цікавыя працы, дасланыя на конкурс, прымеркаваны да 175-годзьдзя з дня нараджэньня Кастуся Каліноўскага і 150-годзьдзя ад пачатку паўстаньня 1863–1864 гадоў.
Суд у Віетнаме прысудзіў каля 20 чалавек да розных доўгіх тэрмінаў зьняволеньня за «спробу зьвяржэньня камуністычнага праўленьня» ў краіне.
Сябра Рады «Вясны» Тацяна Равяка кажа, што новае памяшканьне будзе цалкам прыдатным для выкананьня ўсіх функцыяў публічнага офісу.
25-гадоваму вэтэрану вайны ў Іраку Эдзі Рэй Роту паліцыя выставіла абвінавачваньне ў забойстве Крыстофэра Кайла, былога афіцэра спэцназу ВМФ ЗША «Марскія коцікі».
4 лютага пачалі судзіць мадэльера Аляксандра Варламава. Працэс праходзіць у той самай залі суду Ленінскага раёну Менску, дзе асудзілі на сьмерць Канавалава і Кавалёва. Працяг працэсу — 5-лютага а 10-й.
Cуд ў Кувэйце прысудзіў Махамада Эйд аль-Аджмі да пяці гадоў турэмнага зьняволеньня за абразу эміра ў сетцы мікраблогаў Twitter.
З 4 па 7 лютага ў адпаведнасьці з палажэньнямі Дамовы аб звычайных узброеных сілах у Эўропе Беларусь наведае інспэкцыйная група ЗША пад кіраўніцтвам падпалкоўніка Шона Ўолтэрса.
Па выніках 2012 года рэспубліканскі бюджэт у Беларусі рэалізаваны з дэфіцытам каля 0,5 трлн. рублёў пры заплянаваным першапачаткова бездэфіцытным выкананьні, паведаміў міністр фінансаў Андрэй Харкавец у інтэрвію часопісу «Финансы, учет, аудит».
Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі і кіраўнік Маскоўскай Хельсінкскай групы Людміла Аляксеева паўторна вылучаныя на Нобэлеўскую прэмію міру 2013 года.
Уласны карэспандэнт праграмы «ПраСвет» Алесь Сіліч пабываў у самым сэрцы ірляндзкай авіякампаніі «Ryanair» і дасьледаваў фэномэн танных авіяпералётаў.
Ніжняя палата парлямэнту Францыі прагаласавала за легалізацыю аднаполых шлюбаў.
Берасьцейскія актывісты БСДП(Г) раздалі некалькі соцень інфармацыйных буклетаў, прысьвечаных Кастусю Каліноўскаму і Тадэвушу Касьцюшку.
У ноч на 2 лютага ў клюбе «6-А» затрымалі каля 40 чалавек. Аднаго з прысутных міліцыянты валаклі да аўтобуса па зямлі, а затым прыкавалі да сядзеньня кайданкамі.
Вольга Класкоўская: «Вакол руіны і жудасныя брудныя баракі. Лес. Нуль цывілізацыі. Самалійцы ў нацыянальных балахонах гуляюць у пінг-понг. Чамусьці дзіка рагочуць. Белых адзінкі»
У беларускім пасольстве ў Маскве пра гэта даведаліся ад карэспандэнта Свабоды.
Актывіст анархісцкага руху Мікалай Дзядок упершыню за 8 месяцаў патэлефанаваў дамоў.
Наста Дашкевіч: «Зараз адчувае сябе добра. Мы ўсё роўна рыхтуем яму бандэроль зь лекамі супраць гэтай хваробы, хаця, паўтаруся, ён больш ня скардзіўся».
З харчовай перадачы для вязьня магілёўскай турмы Мікалая Статкевіча выключылі сьвежую гародніну і мёд, дазволілі сала і кашы.
9 лютага мусіць выйсьці на волю і вярнуцца дахаты палітвязень Васіль Парфянкоў, зьняволены на 6 месяцаў у арыштным доме ў Баранавічах.
Сёлета ініцыятар правядзеньня агульнанацыянальных дыктовак Уладзімер Падгол заклікаў правесьці яе 2 лютага, у дзень нараджэньня Кастуся Каліноўскага, але…
«У турме ў мяне спыніліся месячныя. Цыкл аднавіўся няхутка. Зьнявагі і псыхалягічныя катаваньні я адчувала пастаянна. Мне пачалі сьніцца кашмары, якія час ад часу сьню і цяпер».
Гарадзенскі гурт Dzieciuki выконвае песню «Мужыцкая праўда» (архіўны запіс). Аўтар словаў — Кастусь Каліноўскі — нарадзіўся 2 лютага 175 гадоў таму.
Аб’яднаньне няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў і грамадзянскіх ініцыятываў «Асамблея НДА» ўручыла прэміі «Чэмпіёны грамадзянскай супольнасьці-2012».
Дзяжурныя міліцыянты пры амбасадах шэрагу замежных краін у Менску перапісваюць пашпартныя зьвесткі наведнікаў, — гэта спраўдзіла карэспандэнтка Радыё Свабода.
Загрузіць яшчэ