Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: У Менску даюць прэмію «Залаты апостраф», у Вене гавораць пра Беларусь; дзень нараджэньня Булак-Балаховіча


Часопіс "Дзеяслоў"
Часопіс "Дзеяслоў"

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі 22 лютага.

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ:

Грамадзкі рух імя Юрыя Захаранкі «Абаронцы Айчыны» праводзіць цырымонію ўзнагароджаньня штогадовай прэміяй «Рыцар году», якая пройдзе ў сядзібе БНФ у Менску. Пачатак у 15.30.

У Менску ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў» адбудзецца імпрэза пад назвай «Набор гендарнага дэсанту», у рамках якой пройдзе прэм’ера фэмінісцкага відэа «Сукенка». У прэзэнтацыі возьмуць удзел Алена Мінчэня, Аляксандра Ігнатовіч, Наталія Голава, Вольга Сасункевіч, Ірына Альхоўка, Максім Жбанкоў, Альміра Усманава, Вольга Шпарага. Пачатак а 16.00.

У кніжнай краме «логвінаЎ» адбудзецца ўзнагароджаньне ляўрэатаў штогадовай прэміі «Залаты апостраф», заснаванай часопісам «Дзеяслоў». Пачатак а 18.30.

Часопіс "Дзеяслоў"
Часопіс "Дзеяслоў"


У Вене на сэсіі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ пройдзе дыскусія па Беларусі, падчас якой выступяць дачка палітвязьня Мікалая Статкевіча Кацярына, старшыня АГП Анатоль Лябедзька, экс-кандыдат у прэзыдэнты Андрэй Саньнікаў, старшыня БАЖ Жана Ліцьвіна.





У галоўнай кватэры НАТО ў Брусэлі пройдзе нарада міністраў абароны краінаў-сябраў гэтага вайсковага альянсу адносна Аўганістану.


У ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1512 — Памёр Амэрыга Вэспучы, італьянскі падарожнік, у гонар якога была названая Амэрыка.

1732 — Нарадзіўся Джордж Вашынгтон, першы прэзыдэнт ЗША.

1883 — Нарадзіўся Станіслаў Булак-Балаховіч, беларускі военачальнік часоў Грамадзянскай вайны ў Расеі.



1889 — Нарадзіўся Мікола Байкоў, беларускі мовазнаўца і пэдагог.

1903 — Нарадзіўся Антон Сеўчанка, беларускі фізык, акадэмік АН Беларусі, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

1989 — У Беластоку заснаваны першы гурток Беларускага Аб’яднаньня Студэнтаў (БАС).

1997 — У Менску адбыўся апазыцыйны «Марш пустых каструляў». 300 жанчынаў, трымаючы міскі, рондалі і лыжкі, прайшлі ад плошчы Якуба Коласа да парку Горкага зь лёзунгамі «Грошы, што ідуць на ОМОН — дзецям на лекі», «Мужыкі, падыміцеся з каленяў. Мы любім герояў, а не халуёў».


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


«Я цалкам упэўнены, што ніхто не павінен ні на хвіліну вагацца, каб узяць зброю для абароны каштоўнага дару свабоды, ад якога залежыць усё дабро і зло ў жыцьці, але зброя, асьмелюся дадаць, зьяўляецца апошнім сродкам».

Джордж Вашынгтон
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG