Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Разьвітаньне з Сакратам Яновічам


Разьвітаньне з Сакратам Яновічам, Крынкі. Фота Радыё Рацыя
Разьвітаньне з Сакратам Яновічам, Крынкі. Фота Радыё Рацыя

У Крынках (Польшча) разьвіталіся зь беларуска-польскім пісьменьнікам Сакратам Яновічам.

Радыё Рацыя паведамляе, што правесці пісьменьніка ў апошні шлях, акрамя родных, прыйшлі прадстаўнікі беларускай нацыянальнай меншасьці з усяго Падляшша, прадстаўнікі органаў улады, польскіх грамадзкіх арганізацыяў, сябры ды суседзі.

Пасьля паніхіды ў Прачысьценскай царкве ў Крынках адбылося пахаваньне нябожчыка на мясцовых праваслаўных могілках. Труна была накрытая бел-чырвона-белым палотнішчам. Над жалобным шэсьцем луналі беларускія нацыянальныя сьцягі, у царкве і на могілках сьпявалі гімн «Магутны Божа».



Сакрат Яновіч

Валошка

Кропля блакіту ў сьпелым жытнёвым узьмежку. Заглядаюцца зайздросна каласы, натапырыўшы вусы.

Сыплеш сьмехам, сінявокая, і пошум таемнай надзеі коціцца па гонях. Трывожыць і падае сілу ў сьпякотным лёсе.

Сьвет малюткі сівее ў склератычным адранцьвеньні. Серп сьмерці пакідае цябе драпежным асеньнім вятрам. Збыткуюць, глумяцца над пялёсткамі ўдавінай прыгажосьці. Росную сьвежасьць палошчуць сьцюдзёныя ліўні. Ад зьнямогі горбісься ў паірдзелай дзярніне.

Ціха паміраеш.

З кнігі «Загоны» (Беласток, 1969)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG