Аб’яднаньне няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў і грамадзянскіх ініцыятываў «Асамблея НДА» ўручыла прэміі «Чэмпіёны грамадзянскай супольнасьці-2012».
Дзяжурныя міліцыянты пры амбасадах шэрагу замежных краін у Менску перапісваюць пашпартныя зьвесткі наведнікаў, — гэта спраўдзіла карэспандэнтка Радыё Свабода.
Каля 50 прыватных гандляроў Баранавіцкага каапэратыўнага рынку страцілі працу. З 1 лютага ім забаронена гандляваць мясам з прыватных падворкаў.
Алесь Бяляцкі, Генадзь Фядыніч, Станіслаў Шушкевіч, Сяргей Міхалок, а таксама аўтары «плюшавага дэсанту» — супрацоўнікі швэдзкага рэклямнага агенцтва Studio Total — Томас Мазэці, Ганна Фрэй і Пэр Кромвэл названыя ляўрэатамі прэміі «Хартыі’97».
Першым умоўна «беларускім» легкавіком, адаптаваным пад мясцовыя рэаліі, стане сэдан кітайскай маркі «Джылі». Экспэрты галіны сумняюцца, што кітайскаму праекту наканавана доўгае жыцьцё.
Першы віцэ-прэм’ер Беларусі Ўладзімер Сямашка і Сяргей Кірыенка разьбілі пляшку шампанскага аб экскаватар, які выняў коўш зямлі з новага катлавану АЭС.
Пэнсіянэрка Тацяна Кім, прадпрымальніца Ганна Шапуцька, журналістка Юля Сьцяпанава, кінарэжысэр Вольга Мікалайчык. Гэтых людзей аб’ядноўвае справа дабрачыннай дапамогі палітвязьням. Чаму яны гэтым заняліся і што маюць ад такой дзейнасьці?
Паводле паведамленьняў з Турцыі, перад уваходам у пасольства ЗША ў Анкары здарыўся выбух.
У Кобрыні грамадзкага актывіста і прадпрымальніка Аляксандра Меха затрымалі за тое, што ён у чарзе ў мясцовай паліклініцы распавядаў пра памер дзяржаўнага доўгу Беларусі.
Журналісты афіцыйных выданьняў у беларускім Доме прэсы заклапочаныя сваім далейшым лёсам.
У прэсавай службе Міністэрства ўнутраных спраў пакуль не пацьвярджаюць і не абвяргаюць інфармацыю пра тое, што міліцыянты, якія ахоўваюць некаторыя заходнія амбасады ў Менску, перапісваюць пашпартныя зьвесткі наведнікаў.
У Бабруйску трыццаць чалавек напісалі ўсебеларускую дыктоўку, прысьвечаную жыцьцю і дзейнасьці Кастуся Каліноўскага і паўстаньню пад ягоным кіраўніцтва 1863-64 гадоў.
Кожны дзень на сайце Свабоды – 1000 лёсаў нашых землякоў, што былі рэпрэсаваныя ў савецкія часы паводле палітычных артыкулаў Крымінальнага кодэксу.
1 лютага — імпрэза з нагоды ўгодкаў паўстаньня 1863-1864 гадоў, а таксама з нагоды народзінаў Кастуся Каліноўскага.
Жыхары магілёўскага мікрараёну Юбілейны не дамагліся на сустрэчы з прадстаўнікамі гарвыканкаму і аблвыканкаму пераносу будоўлі шматпавярховага дому падалей ад бярэзьніку, які людзі бароняць ад высечкі.
Пятнаццацігадовая Хадзія Пэндэлтан, якая брала ўдзел у інаўгурацыі прэзыдэнта ЗША Барака Абамы, была застрэленая ў Чыкага.
Ад 1 лютага спыняе працу адзін з найстарэйшых рынкаў гораду — Чэрвеньскі. На яго месцы плянуецца зрабіць гандлёва-забаўляльны комплекс.
Вядомы расейскі канарэжысэр бачыць увасабленьне вайны ў творах Васіля Быкава.
Паводле старшыні Вярхоўнага Суду Валянціна Сукалы, «ліміт напаўняльнасьці месцаў зьняволеньня ў Беларусі яшчэ не дасягнуты».
Многія акцыянаваныя беларускія прадпрыемствы выплочваюць сваім акцыянэрам настолькі мізэрныя дывідэнды, што людзі адмаўляюцца іх атрымліваць.
Жанчына падпаліла сябе перад будынкам кіргіскага парлямэнту ў Бішкеку, пратэстуючы супраць прысуду свайму сыну.
Да 2 лютага Радыё Свабода прымае працы на конкурс «Каго любіш? Люблю Беларусь!», прымеркаваны да 175-годзьдзя з дня нараджэньня Кастуся Каліноўскага і 150-годзьдзя ад пачатку паўстаньня 1863–1864 гадоў.
Беларусь працягвае абмяжоўваць свабоды грамадзян, гаворыцца ў штогадовай справаздачы аб правах чалавека ў сьвеце, якую абнародавала міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch.
Дзяржаўны абвінаваўца папрасіў у якасьці пакараньня былому намесьніку старшыні Менгарвыканкаму Ігару Васільеву 15 гадоў калёніі з канфіскацыяй маёмасьці.
1 лютага аб’яднаньне няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў і грамадзянскіх ініцыятываў «Асамблея НДА» уручыць прэміі «Чэмпіёны грамадзянскай супольнасьці 2012».
31 студзеня ў Хэльсынкі прэзэнтуюць кнігу вершаў Уладзімера Някляева ў перакладзе вядомага фінскага літаратара Юкі Малінена. Кніга называецца «Чырвоны захад».
Да 40 дзён з дня сьмерці гісторыка і грамадзкага дзеяча Міхася Чарняўскага рыхтуецца перавыданьне яго кнігі пра Расьціслава Лапіцкага «Ня бойцеся ахвяраў і пакут».
У Магілёве жыхары мікрараёну Юбілейны дамагліся, каб зь імі сустрэліся прадстаўнікі гарвыканкаму і патлумачылі, чаму без папярэдняга абмеркаваньня пачалі ўзводзіць шматпавярховы дом на месцы бярэзьніка? Забудоўнікі меліся сьпілаваць 14 дрэў. Гэта і абурыла жыхароў мікрараёну.
Мастак Мікола Купава даслаў лісты старшыні аршанскага гарвыканкаму Мікалаю Лісоўскаму і старшыні віцебскага аблвыканкаму Аляксандру Косінцу. Ён патрабуе зьвярнуць ўвагу на разбурэньне ў Воршы архітэктурнага помніку XVIII стагодзьдзя — будынку Базылянскага кляштару.
Раніцай 31 студзеня жонка палітвязьня Зьмітра Дашкевіча была зьнятая зь цягніка Менск-Вільня. Беларускія памежнікі патлумачылі ёй, што яна павінна была памяняць пашпарт пасьля шлюбу. Ад сёньняшняга дня ў Насты пачынаецца сэсія ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце.
Самай распаўсюджанай мовай у Англіі і Ўэльсе, пасьля ангельскай і валійскай, апошнім часам стала польская.
Рэдактар «Бабруйскага кур’еру» Анатоль Санаценка мяркуе, што да ягонага былога супрацоўніка, а цяпер палітвязьня Яўгена Васьковіча зноў перасталі даходзіць лісты ад калег і сяброў.
Лола Бурыева, Вячаслаў Пяшко, Сяргей Кручкоў, Мікалай Петрушэнка і Сяргей Вазьняк спрабавалі 24 сьнежня трапіць на сустрэчу дэпутата Ягора Лебядка з выбарцамі ў смалявіцкім Доме культуры.
Недабор у міліцэйскіх аддзелах прымушае кадравыя службы МУС заклікаць на службу ў міліцыю нават тых, хто не служыў у войску. Днямі прапанову паступіць у міліцыю атрымаў вядомы апазыцыйны актывіст.
Тэкст нацыянальнай дыктоўкі «Ліст з-пад шыбеніцы» Кастуся Каліноўскага чытаюць вядомыя беларусы і замежнікі.
На вашы пытаньні адказаў кінарэжысэр, дырэктар Беларускага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа, старшыня Рады беларускай інтэлігенцыі Ўладзімер Колас.
Тыдзень таму ў Горадні пахавалі Юрыя Гуменюка, 43-гадовага паэта, радыёжурналіста, апошнім часам ён працаваў для беларускай праграмы Польскага радыё. Асноўная вэрсія сьмерці — самагубста.
У індэксе барацьбы з карупцыяй у сфэры абароны, які складзены Цэнтрам антыкарупцыйных дасьледаваньняў Transparency International, Беларусь апынулася ў пятай групе зь сямі, што азначае «высокі ўзровень карупцыі».
Арганізацыя «Рэпартэры бяз межаў» апублікавала «Усясьветны індэкс свабоды прэсы», паводле якога Беларусь — на 157-ым месцы. Пасьля Эфіёпіі, Бірмы, Гамбіі і Азэрбайджану.
Пяцёра вызваленых «дагестанскіх рабоў» вярнуліся ў Беларусь. Двое зь іх жывуць ля Віцебску, астатнія ў Нарачы, Рэчыцы і Ганцавічах.
У Магілёве скасаваныя абмежаваньні на продаж пладова-ягадных він, якія ў народзе завуць «чарнілам».
Журналісты тэлеканалу «Белсат» перадалі спадарожнікавую антэну для старшыні дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзькі.
Грамадзкае абмеркаваньне пэрспэктываў разьвіцьця гістарычнага цэнтру Менску, якое адбылося ўвечары 29 студзеня, чарговым разам засьведчыла адсутнасьць паразуменьня паміж чыноўнікамі і жыхарамі.
Расея адмовілася ад фінансавай дапамогі ЗША ў сфэры барацьбы са злачыннасьцю.
Ад 1 лютага спыняе працу адзін з найстарэйшых рынкаў гораду — Чэрвеньскі. На гэтым месцы мае паўстаць гандлёва-забаўляльны комплекс.
Памідорны «тэрарыст»: «Калі пачуў, што ідзе эстафэта і кожны крок прэзыдэнта гучна адсочваецца літаральна на ўвесь горад — вырашыў дзейнічаць у добрых тэатральных традыцыях».
У 2012 годзе колькасьць турыстаў у сьвеце ўпершыню перавысіла адзін мільярд — заявіла ў аўторак Сусьветная турысцкая арганізацыя ААН.
Загрузіць яшчэ