Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улюбёныя беларускія фразы. Адказ сеціва


Адна з працаў, дасланых на конкурс Свабоды. Ілюстрацынае фота
Адна з працаў, дасланых на конкурс Свабоды. Ілюстрацынае фота

Свабода прапанавала карыстальнікам сацыяльных сетак назваць улюбёныя выразы па-беларуску.

Самыя цікавыя адказы:

Даніла Ўладамірскі: Ня дай бог сьвіньні рогі, а мужыку — панства!

Даша Слабчанка: Марна згінулі мары.

Аляксандар Палынскі: Апантаны пан панаваў над панствам.

Віялета, Алекс Сапрыкін, Філіп Косьцік: Жыве Беларусь!

Юля Саковіч: Не сядзіцца ў хаце хлопчыку малому.

Марна згінулі мары
Даша Слабчанка

Алесь Данілаў: Курыць — не куру, але румку храпну, а як храпну — дык і закуру.

Іна Сахарчук: Лік дурняў бязьмежны...

Ільля Чыжоў: Агульная млявасьць, абыякавасьць да жыцьця і схільнасьць да самагубства.

Валерыя Рэмнева: Усеагульная млявасьць і абыякавасьць да жыцьця, ды цяга да глебы.

Вольга Смыкоўская: Горай ня будзе, бо лепш не было.

Ніна Кукуць: Дзе наша не прападала, няхай i зараз лясьне!

Вадзім Гайдалёнак: Бог не папусьціць — сьвіньня ня ўкусіць...

Валерыя Рэмнева: Смачна есьці!

Вадзім Мікановіч: Ластаўка мая!

Вадзім Пракопчык:
Тату, тату, лезе чорт у хату. Дарма сынку, абы не маскаль.
Вырас да неба, а дурань як трэба.
Пакуль жаніцца — загаіцца.
Маладосьць — усё дурносьць.
Які цялеш, такі клін, які бацька, такі сын.

Вадзім Гайдалёнак: А, каб табе трасца ў бок!

Ала Мянько: Трэба жыць, як набяжыць.

Юля Коцкая: Каб жыць у радасьці і шчасьці, трэба красьці, красьці, красьці.

Андрэй Малахоўскі: Роднай мовы сваёй не цурайся.

Георгі Казлоўскі: Не народ для ўрада, а ўрад для народа. К. Каліноўскі.

Валеры Фралоўскі: Бо адно з праўдай у грамадзе згодна. Дажджэш, народзе, старасьці свабодна. К. Каліноўскі

Марыя Грыц:
Ды што мне цемень
вечнай ночы. Калісь
глядзеў на сонца я.
Максім Багдановіч

Марыя Грыц: Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як ня робіць ніхто, — і тады пераможаш. Ул. Караткевiч.

Ірына Зарко: Не пакiдайце ж мовы нашай беларускай, каб ня ўмёрлi! Ф. Багушэвiч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG