Грамадзкая ініцыятыва «За волю» ў межах Маратону салідарнасьці з палітвязьнямі правяла 7 лютага сустрэчу з асуджанай за Плошчу журналісткай Ірынай Халіп.
7 лютага ў Менску адбыўся круглы стол у справе наваполацкага актывіста Андрэя Гайдукова, якога абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве. Прадстаўнікі незалежных арганізацый, праваабаронцы прынялі рашэньне лічыць Андрэя Гайдукова палітвязьнем.
Удзельніцы панк-гурту Pussy Riot, асуджаныя на два гады пазбаўленьня волі за акцыю ў маскоўскім храме Хрыста Збаўцы, у сераду накіравалі скаргу ў Эўрапейскі суд у правох чалавека.
Судовы працэс над вядомым мадэльерам, аўтарам праекту «Млын моды» Сашам Варламавым цікавіць многіх у Беларусі. За ім сочаць калегі Варламава па мадэльным бізнэсе, пацярпелыя, журналісты незалежных і дзяржаўных СМІ.
Варта шукаць альтэрнатыву ўтрыманьню ў клетках абвінавачаных у судах, заявіў міністар юстыцыі Беларусі Алег Сьліжэўскі 7 лютага на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску.
7 лютага ў Даніі, Латвіі і Нямеччыне стартуюць кваліфікацыйныя алімпійскія турніры сярод аўтсайдэраў усясьветнага хакею за права выступіць на зімовай Алімпіядзе-2014 у Сочы.
У фэрмэра Васіля Салтруковіча зь вёскі Ляхі на Пружаншчыне забралі статак з амаль 30 кароў і быкоў, а таксама некалькі коней. Такім чынам улады адрэагавалі на скаргі вяскоўцаў, што яго статак топча іх пасевы.
Выйшла кніга палітвязьня Алеся Бяляцкага «Асьвечаныя беларушчынай», у якую ўвайшлі яго літаратуразнаўчыя артыкулы і эсэ.
Паводле эпізоду аб нясплаце падаткаў з 2004 па 2011 год Варламаву выстаўленае абвінавачаньне ў нясплаце 45 мільёнаў рублёў. Гэты факт ён не аспрэчвае.
Фэдэральная міграцыйная служба Расеі затрымала ў Маскве больш за 100 замежных грамадзянаў, якія працавалі дворнікамі, ня маючы пашпартоў альбо рэгістрацыі.
Кожны дзень на сайце Свабоды – 1000 лёсаў нашых землякоў, што былі рэпрэсаваныя ў савецкія часы паводле палітычных артыкулаў Крымінальнага кодэксу.
Каля дзесяці тысяч жылых дамоў затапіла ў выніку паводкі ў сталіцы Інданэзіі Джакарце, а таксама ў прыгарадах Бэкамі і Дэпок.
«А амэрыканцам цікавая паэзія Янкі Купалы», — такое меркаваньне выказаў часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Ітан Голдрыч на адкрыцьці стэнда сваёй краны на Менскай міжнароднай кніжнай выставе
Афіцыйныя зьвесткі пра тое, што былы полацкі мэр Уладзімер Тачыла ўжо на волі, зьявіліся толькі празь месяц пасьля ягонага вызваленьня.
У Беларусі ёсьць толькі адзін сьціплы помнік Кастусю Каліноўскаму: ён быў узьведзены ў 1958 годзе ў Сьвіслачы.
Берасьцейскія актывісты культурна-асьветніцкай ініцыятывы «Грунт» зладзілі акцыю, падчас якой раздавалі «Мужыцкую праўду» — газэту да 150-годьдзя паўстаньня пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага.
У Францыі, Англіі, Уэльсе і шэрагу штатаў ЗША легалізуюць аднаполыя шлюбы. У Расеі ды Ўкраіне, наадварот, уводзяць закон супраць прапаганды гомасэксуалізму. Глядзіце мапу, які праўны статус гомасэксуальнасьці ў розных краінах сьвету?
Калі Бяляцкі стане Нобэлеўскім ляўрэатам, як паўплывае гэта на стан з правамі чалавека ў Беларусі, на працэсы дэмакратызацыі?
БРСМ адзначыла гадавіну стварэньня сваіх «Моладзевых атрадаў аховы правапарадку». На менскай плошчы Перамогі, зь міліцэйскім аркестрам. Зьвезлі сяброў арганізацыі з усёй краіны, зьнялі з урокаў менскіх школьнікаў. Маладзёны самі цьмяна разумелі сэнс і зьмест падзеі.
Пра гэта распавядае ўкраінскі Першы тэлеканал.
У выніку грамадзкіх абмеркаваньняў будучыні цэнтральнай часткі сталіцы, на якія ўлады мусілі пагадзіцца пад ціскам незадаволеных менчукоў, удалося адтэрмінаваць да 2017 году знос шэрагу будынкаў на тэрыторыях, прылеглых да гістарычнага цэнтру.
Распачынаецца галасаваньне за пераможцу ў конкурсе «Каго любіш? Люблю Беларусь!». Пераможца атрымае мультымэдыйны пляншэт Prestigio MultiPad PMP 5080
Грамадзкая актывістка Ганна Шапуцька сустрэлася ў сераду зь Міністрам культуры Барысам Сьвятловым.
У судзе Ленінскага раёну працягваецца працэс над мадэльерам Сашам Варламавым. Трэці дзень.
Невялікі цунамі ўдарыў па Саламонавах выспах пасьля падводнага землятрусу магнітудай у 8,0 балаў у Паўднёва-Ціхаакіянскім рэгіёне.
6 лютага ў судзе Цэнтральнага раёну Менску заплянаваны разгляд справы па высяленьню старэйшай жыхаркі вуліцы Рэвалюцыйнай Надзеі Бокач.
5055 дзён чакае ў мястэчку Васілевічы Рэчыцкага раёну Ўльяна Рыгораўна Захаранка свайго сына Юрыя.
Жаночыя аб’яднаньні ў Індыі правялі акцыі пратэсту на знак нязгоды з новым законам, які робіць больш жорсткімі пакараньні за згвалтаваньні.
Вярхоўны суд адмовіў мастаку Алесю Пушкіну ў задавальненьні касацыйнай скаргі і пакінуў у сіле рашэньне суду Смаргонскага раёну, паводле якога мастак адбываў 10-суткавы адміністрацыйны арышт.
«Варламаў — чалавек адзінокі, сяброў у яго не было», — кажа сябра мадэльера. Які жыцьцёвы і прафэсійны шлях прайшоў дызайнэр, перш як апынуцца на лаве падсудных?
Былы кандыдат на прэзыдэнта, палітвязень Мікалай Статкевіч даслаў з турмы ў Магілёве чарговы ліст, у якім ізноў зьвяртаецца да падзеяў 19 сьнежня 2010 году.
Вядучы беларускага тэлеканалу ОНТ Аляксандар Аверкаў нікуды не сыходзіць.
Паводле якога сцэнару праходзяць гучныя судовыя працэсы ў Беларусі? Якіх падсудных трымаюць за кратамі? У якіх выпадках суд робяць закрытым, а ў якіх паказальным?
Як зьмянілася тутэйшае жыцьцё з пачаткам будаўніцтва станцыі? Ці праўда, што расіянам плацяць у разы болей, чым беларусам? Пра гэта ў новай перадачы «Падарожжы Свабоды».
У судзе Ленінскага раёну працягваецца працэс над мадэльерам Сашам Варламавым. Падсуднаму стала кепска, з-за чаго пасяджэньне перапынялі. Пачаўся допыт Варламава. Працяг 6 лютага.
Былы намесьнік генпракурора і дэпутат Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Міхаіл Сьнягір вызвалены са Шклоўскай калёніі.
Пяцігадовага хлопчыка, якога ўзброены мужчына цягам тыдня ўтрымліваў у бункеры ў амэрыканскім штаце Алабама, вызвалілі ў выніку штурму.
Кіраўнік Гомельскай абласной арганізацыі Партыі левых «Справядлівы сьвет» Уладзімер Сякерка зьвярнуўся з пазовам ў ваенны суд, каб дазнацца, чаму яго высаджваюць зь цягніка на мяжы.
Якія мянушкі мелі палітычныя зьняволеныя за кратамі? Як крымінальныя парадкі і лексыка ўплывалі на палітвязьняў? Якое месца яны займалі ў беларускай турэмнай гіерархіі?
Разам з мэдыкамі ўвагу грамадзкасьці да праблемы раку прыцягваюць грамадзкія арганізацыі. Заснавальніцай адной зь іх была Ірына Казуліна.
Са словаў іхных сваякоў, прычынай масавага уцёку стала дзедаўшчына.
Эўрапол знайшоў доказы сотняў дагаворных матчаў ў Эўропе, Афрыцы, Азіі і Лацінскай Амэрыцы. Ці магчымае такое ў Беларусі?
Як вяскоўцы з Пакалюбічаў на Гомельшчыне паставіліся б да таго, што ў іх ня будзе сельсавету, а ўсе мясцовыя пытаньні будзе вырашаць раён?
І работнікі сельсавету, і жыхары вёскі Путрышкі сёньня ня вельмі ўяўляюць, як могуць ліквідаваць сельсаветы і хто зможа выконваць іх функцыі.
Брытанскія навукоўцы абвясьцілі, што знайшлі парэшткі караля Рычарда III. Як заявілі супрацоўнікі унівэрсытэту Лестэр, пра гэта сьведчаць вынікі генэтычнай экспэртызы.
У мястэчку Косава на Берасьцейшчыне адбыліся ўрачыстасьці з нагоды дня нараджэньня Тадэвуша Касьцюшкі.
Чаму беларускія ўлады робяць высілкі па нармалізацыі стасункаў з Захадам менавіта цяпер? Ці гатовы Захад, навучаны горкім досьведам, пайсьці на чарговы раўнд дыялёгу? Як далёка беларускі бок гатовы пайсьці насустрач заходнім партнэрам?
Праект пасяленьня бурага мядзьведзя з Расеі ў беларускай частцы Белавескай пушчы, аб якім у студзені паведамілі некаторыя беларускія СМІ --> http://news.tut.by/society/330823.html , выклікаў заклапочанасьць сярод навукоўцаў і эколягаў у Польшчы.
Загрузіць яшчэ