Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтуховіча пакаралі і нават не папярэдзілі


Мікалай Аўтуховіч
Мікалай Аўтуховіч

Праваабаронцы «Вясны» даведаліся, што яшчэ ў кастрычніку мінулага года Мікалая Аўтуховіча пакаралі вымовай за тое, што ён нібыта не адрэагаваў на заўвагу кантралёра. Але самога палітвязьня пра гэта нават не папярэдзілі.

Пра гэтае спагнаньне Аўтуховіч даведаўся праз 3 месяцы, калі ў камэры яго наведаў пракурор Гарадзенскай вобласьці. Палітвязень спрабаваў абскардзіць вымову, але гэта яму не ўдалося, бо скончыўся тэрмін для такога абскарджваньня.

Грамадзкая актывістка Тацяна Кім, якая лістуецца зь Мікалаем Аўтуховічам, працытавала чарговы ліст, які днямі ад яго атрымала.

«Піша, што выпісаў сабе газэт і гэта яму дапамагае. «Што адбываецца на волі, ведаю з газэт, камэнтару не будзе. З прэсы выпісаў сабе больш як на паўмільна рублёў. У мяне ўсё ў парадку, не хвалюйцеся за мяне. Я змагу за сябе пастаяць і пастаю. Засталося ўжо параўнальна нядоўга, неяк пратрымаюся. Перадайце ўсім вялікі дзякуй за віншаваньні. Я атрымаў вельмі шмат лістоў, паштовак і тэлеграм. Быў вельмі узрадаваны такой ўвагай. Дзякуй усім за падтрымку».

Прадпрымальнік з Ваўкавыску Мікалай Аўтуховіч, які дамагаўся прыцягненьня да суду карумпаваных чыноўнікаў, быў асуджаны на 5 гадоў калёніі за захоўваньне некалькіх паляўнічых патронаў. Год таму Аўтуховіча перавялі з калёніі ў адзіночную камэру гарадзенскай турмы. На волю палітвязень мусіць выйсьці у будучым годзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG