У Малі адміністрацыя Цімбукту паведаміла, што баевікі-ісламісты, якія ўцякалі з гораду некалькі дзён таму, падпалілі бібліятэку, у якой захоўвалася калекцыя старажытных манускрыптаў.
«Чалавекам 2012 году», паводле суполкаўцаў, стаў магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель. «Падзеяй году» названы выкуп музэем гісторыі Магілёва старадруку «Статут Вялікага Княства Літоўскага».
Адзін з журналістаў спытаў банкіра: што ў вашай сыстэме робіць былы міністар унутраных спраў Анатоль Куляшоў, які сядзіць сярод кіраўніцтва банку?
Аляксандар Лукашэнка, наведваючы Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтар нэўралёгіі і нэўрахірургіі, запатрабаваў лекараў перастаць «плакацца», што яны бедныя. Ён паабяцаў падняць лекарам заробкі, але ў той жа час і спытаць зь іх.
Лекар зь Віцебску Ігар Пасноў, які быў звольнены з ранейшай пасады пэдыятра па скарачэньні, як ён кажа — з-за крытыкі мясцовых уладаў, працаўладкаваўся псыхіятрам.
Шмат хто з былых палітвязьняў, якія былі асуджаныя за Плошчу і выйшлі на волю памілаванымі, ня можа знайсьці ў Беларусі нават некваліфікаваную працу. Ставяцца яны да гэтага па-рознаму.
Суд у Маскве пастанавіў прызначыць адвакатаў родным памерлага ў турме юрыста фонду Hermitage Capital Сяргея Магніцкага для разгляду заведзенай супраць яго крымінальнай справы аб ухіленьні ад выплаты падаткаў.
Вайсковае кіраўніцтва Расейскай Фэдэрацыі вяртае старую савецкую сымболіку на армейскую тэхніку. Расейскія СМІ паведамляюць: першымі чырвоныя зоркі (замест цяперашніх бела-сіне-чырвоных — колераў расейскага сьцяга) намалююць на самалётах ды верталётах. А вось у Беларусі ад пяціканцовай зоркі нават не адмаўляліся.
У Магілёве на білбордах зьявіліся першыя рэклямныя абвесткі пра тое, што горад абвешчаны культурнай сталіцай Беларусі і Садружнасьці Незалежных Дзяржаў. Інфармацыя пра гэта падаецца па-расейску.
Падарожнічаць па гістарычных мясьцінах Беларусі цяпер можна разам з праграмай «Krayaved».
На тэрыторыі Слонімскага раёну Гарадзенскай вобласьці паблізу вёскі Мізгіры зрабілі склад пэстыцыдаў, якія праляжалі ў сховішчах каля сарака гадоў.
Кожны дзень на сайце Свабоды – 1000 лёсаў нашых землякоў, што былі рэпрэсаваныя ў савецкія часы паводле палітычных артыкулаў Крымінальнага кодэксу.
Дадзеных аб колькасці ўдзельнікаў не прыводзіцца, аднак арганізатары мяркуюць, што сабраліся сотні тысяч чалавек.
Пры пажары ў начным клюбе на поўдні Бразыліі загінулі, паводле апошніх дадзеных, 232 чалавекі.
Японія сёньня вывела на арбіту Зямлі 2 выведвальных спадарожнікі. Адзін з спадарожнікаў прызначаны для радарнага маніторынгу — ён здольны весьці назіраньне ва ўмовах моцнай воблачнасьці.
Дакумэнтальны фільм Максіма Паздароўкіна і Майка Лернэра «Pussy Riot: панк-набажэнства» атрымаў спэцыяльны прыз журы кінафэстывалю Sundance, які праходзіць у ЗША.
27 студзеня ў сьвеце адзначаюць Міжнародны дзень памяці ахвяраў Галякосту. Генэральная асамблея ААН абвясьціла гэты дзень 2005 году ў памяць аб тым, што 27 студзеня 1945 года савецкія войскі вызвалілі вязьняў нацысцкага канцлягеру сьмерці Аўшвіц-Біркенаў у Польшчы.
Журналіст Франак Вячорка і сьпявак Вінсэнт паехалі валянтэрамі ў Кенію. Пра ўражаньні ад паездкі, ламаньне культурных стэрэатыпаў і экстрэмальны досьвед на чорным кантынэнце — чытайце ў новым блогу.
Магілёў набыў статус культурнай сталіцы Беларусі 2013 году. Зь 2010 году, калі пачалася акцыя «Культурная сталіца Беларусі», ёю аб’яўляліся Полацак (2010 год), Гомель (2011), Нясьвіж (2012).
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў пра неабходнасьць карэннай мадэрнізацыі не толькі эканомікі, але і навуковай сфэры. 25 студзеня ён уручаў дыплёмы доктара навук і атэстатаў прафэсара навуковым і навукова-пэдагагічным работнікам.
Праваабаронца Алесь Бяляцкі ў лісьце дамоў падзяліўся апошнімі навінамі са свайго турэмнага жыцьця. У Бабруйскай калёніі, дзе трымаюць Бяляцкага, шмат хто сярод вязьняў зараз хварэе.
Пра гэта палітвязень паведаміў сябрам, з якімі лістуецца. Паводле Эдуарда Лобава, не пра ўсё ўдалося пагаварыць са сьвятаром, як хацелася, але «добра, што хаця б гэтак».
Чацьвёра беларускіх грамадзянаў, якія былі вызваленыя з рабства, пакуль знаходзяцца ў Дагестане.
«Хімік» Павал Севярынец за апошні час таксама атрымаў лісты ад палітвязьняў Мікалая Аўтуховіча і Эдуарда Лобава. Пра сябе Павал распавёў, што зараз шмат вольнага часу выдаткоўвае на падрыхтоўку да друку сваёй кнігі «Люблю Беларусь».
Ад запаленьня цэнтральнага нэрва Зьмітра Дашкевіча выратоўваюць абязбольваючыя ўколы.
«Для мяне гэта самае яркае сьведчаньне, што салідарнасьць ня мае межаў», — заявіла жонка Статкевіча Марыя Адамовіч.
Кіроўцу «БелАЗу» Сяргея Кацубу выклікала начальства і настойліва раіла выйсьці з незалежнага прафсаюзу. Спадар Кацуба кажа, што калі ён не пакіне прафсаюз, то можа пазбавіцца працы.
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка сёньня ў аўстралійскім горадзе Мэльбурн перамагла ў фінале турніру Australian Open кітаянку Лі На (6 месца ў рэйтынгу) — 2-1 (4-6, 6-4, 6-3)
25 студзеня ў Музэі гісторыі Менску адкрылася фотавыстава Анатоля Клешчука «Мае праведнікі», падчас якой амбасадар Ізраілю ў Беларусі Ёсіф Шагал абвясьціў аб прысваеньні званьня «Праведнік сьвету» Марыі Маісеенцы (пасьмяротна).
Відэаінтэрвію з 89-гадовым інвалідам Паўлам Левашэвічам. Нядаўна ён атрымаў 3 мільёны штрафу за спробу падпалу старшыні мясцовага сельсавету.
Наша мінулая праграма, а дакладней — працытаваныя ў ёй радкі зь дзёньніка палітвязьня Ігара Аліневіча пра тое, што калі-небудзь у «Амэрыканцы» будзе музэй, выклікала нямала водгукаў ад чытачоў ды слухачоў праграмы.
Ці магчыма нейкімі дзяржаўнымі захадамі гарантаваць, каб беларусы не траплялі ў Расеі ў рабства? Адказвае былы міністар працы Аляксандар Сасноў.
Вікторыя Азаранка мае нядрэнныя шанцы ня толькі абараніць тытул першай ракеткі сьвету, але і зарабіць больш за 2,5 мільёны даляраў прызавых.
У мэдыях і транспарце ўсё больш новай рэклямы, якая прапануе «хуткія грошы» пад нібыта невялікі працэнт.
Справу беларускага «МММ» неўзабаве расьсьледуюць і перададуць у суд, паведаміў кіраўнік Сьледчага камітэту.
СТАА «Завод вінаградных він „Дыяніс“» афіцыйна перайменаваны ў завод «Бульбашъ». Як цяпер быць з гэтай назвай?
З 21-га да 25 студзеня на сайце Свабоды жыхары розных гарадоў Беларусі адказвалі на пытаньне: «Кім быў Кастусь Каліноўскі?»
Дзяржаўная дума Расеі ўхваліла ў першым чытаньні законапраект, паводле якога будуць выстаўляцца вялікія адміністрацыйныя штрафы за гэтак званую «прапаганду гомасэксуалізму» сярод непаўналетніх.
Кампанія «Гавары праўду!» 25 студзеня, у Тацянін дзень, запрасіла ў госьці некалькі Тацян — каардынатарку кампаніі Тацяну Караткевіч, праваабаронцу Тацяну Равяку, журналістку Тацяну Мельнічук, грамадзкую актывістку Тацяну Гурэцкую.
У Іркуцку не дазволілі праводзіць круглы стол «Паўстаньне 1863 году: факты і камэнтары» ў памяшканьні Грамадзкай палаты вобласьці. Але «іркуцкія беларусы знайшлі выйсьце.
«Хто такі Кастусь Каліноўскі?» — на гэтае пытаньне адказваюць жыхары Слуцку.
Гісторык Алег Трусаў: «Тацянін дзень да Беларусі ня мае ніякага дачыненьня. У беларускіх студэнтаў за сваё нацыянальнае студэнцкае сьвята мае быць дзень стварэньня Віленскага ўнівэрсытэту.»
Заўпакойная Боская Літургія за спачын душы сьвятой памяці Міхася Чарняўскага будзе служыцца ў капліцы Душпастырскага цэнтру Сьвятога Язэпа.
Грамадзяне Беларусі вызваленыя з дагестанскага рабства.
На сайце Свабоды — відэаблог Зьмітра Бартосіка зь песьнямі Ўладзімера Высоцкага. Тэксты на беларускую мову перакладаў Рыгор Барадулін.
Стала вядомая праўда пра зьбіты ў Шры-Ланцы ў верасьні 1998 году беларускі самалёт «Ан-24». Шрыланкійскі тэрарыст прызнаўся, што выпусьціў па ім ракету. Пілятавалі паветранае судна лётчыкі Гомельскага авіяатраду.
Загрузіць яшчэ