Сьвятлана Курс, Менск Паводле апытаньня Незалежнага інстытуту сацыяльных і палітычных дасьледаваньняў, сёлета ў чэрвені толькі 11 % беларусаў назвалі сэкс важным чыньнікам сямейнага жыцьця. Пры тым, што прыкладна кожны пяты беларускі мужчына мае паталёгіі ў сэксуальнай сфэры, колькасьць тых, хто зьвяртаецца са сваімі праблемамі да сэксолягаў, невялікая. На ўсю Беларусь толькі 12 такіх лекараў і ніводнага легальнага сэкс-шопу. Тэмы сэксу няма ў дзяржаўных праграмах і на ўзроўні публічнага абмеркаваньня. Сэксафобію па-беларуску дасьледавала наша карэспандэнтка.