Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што думаюць жыхары Гомеля наконт падпісанага амэрыканскім прэзыдэнтам Бушам “Акту аб дэмакратыі ў Беларусі”?


Казімер Яноўскі, Гомель Учора прэзыдэнт ЗША Джордж Буш падпісаў “Акт аб дэмакратыі ў Беларусі”, папярэдне зацьверджаны аднагалосна амэрыканскім Сэнатам Кангрэсу ЗША. Як ставяцца жыхары Гомеля да гэтай падзеі, высьвятляў наш карэспандэнт.

(Мужчына: ) “Я думаю, яшчэ два таму трэба было прымаць гэтыя меры. Бандыцкая дзяржава ня толькі небясьпечная для сваіх грамадзянаў. Яна становіцца небясьпечнаю і для навакольных краінаў”.

(Мужчына: ) “Хацелася б жыць у нармальнай, здаровай дзяржаве. Хацелася б пабачыць рахункі Лукашэнкі, нашага прэзыдэнта. Ён абяцае адно, а робіць зусім іншае”.

(Пэнсіянэрка:) “Мы жывём у сваёй краіне. У нас ёсьць свой прэзыдэнт, няхай ён і падпісвае. Што нам той Буш?!”

(Навучэнец: ) “Усё, што гаворыць Буш, гэта правакацыя”.

(Хлапец: ) “У нас няма дэмакратыі, правы прышчамляюцца”.

(Студэнтка: ) “Студэнты – за дэмакратыю!”

(Студэнт: ) “Унутраныя справы краіны – гэта справы нашай краіны. Беларусь ніколі не ўяўляла нейкай небясьпекі для сусьветнай супольнасьці”.

(Студэнт: ) “Я ведаю зь беларускага тэлебачаньня, што гэты Акт пра дэмакратыю сэнатары прымалі без знаёмства зь ім. Прымалі, як кажуць, дзеля галачкі”.

(Хлапец: ) “Хачу жыць у незалежнай краіне, каб ніхто не пасягаў на нас. Гэта ня добра пасьля Іраку і Югаславіі”.

(Хлапец: ) “Людзі ў нас прапалі. Іх трэба неяк адшукаць. Іх родная маюць надзею, што пра іх будзе сказана праўда. Не прымаць меры няправільна. Гэтага не павінна быць”.

(Хлапец: ) “Я лічу, што ім проста сумна там працаваць, і яны самі сабе праблемы шукаюць”.

(Хлапец: ) “На мой погляд, гэта бясчынства. Амэрыка ня мае права лезьці ў нашы справы. ЗША хочуць узьдзейнічаць на ўсе краіны. Па прыкладзе Югаславіі, Іраку. Беларусь наступная ў гэтым шэрагу”.

(Студэнтка: ) “У нашай краіне няма свабоды слова. Трэба нешта мяняць. Дзяржава ў нас таталітарная, і мы нічога ня можам з гэтым зрабіць”.

(Студэнт: ) “Спрэчнае пытаньне. Асабіста я не люблю Буша. Што датычна выбараў, то калі такое будзе працягвацца, Эўропа можа цалкам разарваць з намі ўсялякія стасункі. І гэта ня будзе добра для Беларусі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG