У судзе міліцыянты патлумачылі, што парушэньне грамадзкага парадку было ў тым, што людзі на Кастрычніцкай плошчы трымалі плякат: “Беларусі — так, Лукашэнку — не!” 25 кастрычніка на Кастрычніцкай плошчы сабраліся некалькі дзясяткаў чалавек. Васьмёра трымалі адпаведную расьцяжку. Менавіта гэтых людзей міліцыянты затрымалі. У Цэнтральным РУУС непаўнагадовых адпусьцілі пад росьпіс бацькоў. Вячаславу Сіўчыку і лідэру Партыі свабоды Сяргею Высоцкаму ўручылі позвы ў міліцыю, а астатніх — Алеся Васілеўскага, Насту Азарку, Уладзімера Бегліка — пакінулі да суду ў дзяжурнай частцы міліцыі.
Цэнтральны суд арыштаваў Вячаслава Сіўчыка на 15 сутак, сяброўку Маладога фронту Насту Азарку на 10 сутак, сябра Партыі свабоды Алеся Васілеўскага на 10, Уладзімера Бегліка — на 5 і лідэра Партыі свабоды Сяргея Высоцкага на 3 сутак арышту.
Сяргей Высоцкі так пракамэнтаваў свой прысуд Радыё Свабода:
(Высоцкі: ) “Прысуд, я лічу, дастаткова цярпімы. Трэба шукаць магчымасьці рэалізоўваць свой супраціў нацыянальны, грамадзянскі. Але разам з тым, берагчы людзей ад рэпрэсіяў. Я ўпэўнены, што трэба практыкаваць ня нейкія звышрадыкальныя дзеяньні. Трэба, каб людзі пераадольвалі свой страх. Грамадзяне зрабілі першы крок. Яны сказалі: “Не!”, цяпер трэба чакаць другога крока. І ён будзе”.
Алесь Васілеўскі лічыць, што арышт не паўплывае на ягоную грамадзянскую пазыцыю і ён надалей будзе ўдзельнічаць у апазыцыйных акцыях:
(Васілеўскі: ) “Маё затрыманьне лічу папросту сьмешным, бо я выказваў сваю грамадзянскую пазыцыю і надалей буду яе выказваць, як належыць сапраўднаму беларусу і патрыёту. Мяне арышт не запалохае ні ў якім разе”.
Такім чынам, у спэцпрыёмніку-разьмеркавальніку на вуліцы Акрэсьціна палітвязьняў стала болей на 5 чалавек. 29 кастрычніка з-за кратаў выйдуць арыштаваныя ўдзельнікі дэманстрацыі 19 кастрычніка, якіх пакаралі 10 суткамі арышту, сярод іх лідэр Народнай грамады Мікалай Статкевіч і актывісты Маладога фронту і руху “Зубр” Артур Фінькевіч, Дар’я Малдаванава — усяго 11 чалавек.