Апошнія ў сьпісе – Саўдаўская Арабія, Кітай, Віетнам, Туркмэністан, Бірма, Куба. На апошнім жа – 167-м – Паўночная Карэя.
Гэта азначае, што ў гэтых краінах незалежная прэса амаль не існуе, а перасьлед журналістаў – звычайная зьява.
Беларусь у пераліку на 144-м месцы, Украіна на 138-м, Расея на 140-м.
Паказьнікі свабоды прэсы ў Іраку на 4 пункты ніжэйшыя, чым у Беларусі. Кіраўніца эўрапейскага аддзелу арганізацыі “Рэпартэры бязь межаў” Сорыя Блатман пракамэнтавала Радыё Свабода што да беларускай сытуацыі ў галіне мэдыяў.
(Блатман: ) “Шматлікія газэты, незалежныя газэты, былі проста зачыненыя перад выбарамі і рэфэрэндуму міністэрствам інфармацыі. І гэтаму вельмі, вельмі цяжка супраціўляцца. У Беларусі шмат журналістаў, вельмі мужных журналістаў, вельмі прафэсійных, яны спрабуюць рабіць сваю працу, але, я думаю, што сытуацыя ў Беларусі становіцца ўсё горшай і горшай. Рэжым сапраўды наўпрост перасьледуе прэсу. Адзіная мэта прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі – гэта адсутнасьць любой апазыцыйнай думкі і крытыкі”.