Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марыніча пакінулі ў ізалятары КГБ яшчэ на месяц “у інтарэсах сьледзтва”


Алег Грузьдзіловіч, Менск Былога міністра замежнаэканамічных сувязяў Міхаіла Марыніча “ў інтарэсах сьледзтва” пакінулі ў ізалятары КГБ яшчэ на месяц. Дазвол на працяг утрыманьня пад вартай дадзены ў пракуратуры Беларусі.

Справу былога міністра і амбасадара сьледчыя КГБ вядуць шэсьць месяцаў. Міхаіла Марыніча абвінавачваюць у незаконным валоданьні зброяй і крадзяжы маёмасьці. Вінаватым ён сябе не прызнае.

Сын Міхаіла Марыніча Ігар патлумачыў рашэньне сьледчых выключна палітычнымі матывамі:

(Марыніч: ) “Яны яго баяцца. Становішча абвастрылася, і такі гулец, прычым у цяжкай вазе, на баку апазыцыі ім непатрэбны. Вось яны і будуць цягнуць”.

З 26 красавіка Міхаіла Марыніча ўтрымліваюць ў сьледчым ізалятары КГБ — “амэрыканцы”. На мінулым тыдні дактары менскіх клінік на замову сьледзтва агледзелі вязьня і зрабілі выснову, што ягонае здароўе за час арышту пагоршылася.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG