Сёньня, як і кожную суботу, сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ у часе талакі запальваюць ля аднаго з курапацкіх крыжоў сьвечку ў памяць Васіля Быкава. Гаворыць сябра КХП БНФ Алесь Чахольскі.
(Чахольскі: ) “Кожную талаку мы запальваем “сьвечку Быкава”, таму што Васіль Уладзімеравіч шмат увагі надаваў Курапатам, памяці, ахвярам. Мы лічым, што яго прысутнасьць тут таксама вельмі важная. І гэта падмурак наш”.
Сябры КХП БНФ падалі ў Менгарвыканкам заяўку на правядзеньне ў нядзелю 31 кастрычніка, на Дзяды, шэсьця й жалобнага мітынгу ў Курапатах. Алесь Чахольскі спадзяецца, што дазвол будзе атрыманы ў панядзелак альбо аўторак.
(Чахольскі: ) “Я заклікаю людзей узяць чынны ўдзел у гэтым мерапрыемстве. Бярыце з сабой сьвечкі, падымайце наш сьвяты бел-чырвона-белы сьцяг, сьцяг Хрыста. Прыходзьце, прыносьце ахвяраваньні, таму што менавіта на вашы сродкі вырабляюцца крыжы й ствараецца Народны мэмарыял. Нельга чакаць, нельга сядзець. Мы ж людзі, а не быдла. Мы павінны засьведчыць сваю чалавечую і нацыянальную годнасьць. Я яшчэ раз заклікаю – 31 кастрычніка, 10.30 ля гадзіньнікавага заводу”.
А сёньня сябры КХП БНФ ўпарадкоўвалі тэрыторыю ўрочышча. Гаворыць Уладзімер Юхо:
(Юхо: ) “Сёньня мы прыбіраем алею, якая засталася яшчэ ня скошаная на магілах. Прынесьлі шыльду, якую знайшлі ўвесну. Драўляныя крыжы спалілі невядомыя вандалы, але мэталічныя шыльды засталіся, і адну зь іх сёньня ўсталюем на адным з крыжоў. Потым агледзім усе крыжы вакол Курапатаў, потым прывядзём іх у парадак, можа, дзе трэба што падкасіць і прыбраць сьмецьце, і ўжо будзем рыхтавацца да Дзядоў”.