Галоўны рэдактар “Советской Белорусии” паведаміў, што зусім нядаўна падпісаў заяву пра сыход адной з карэктарак:
(Якубовіч: ) “Я сканструяваў такі забаўны загаловак: “Хірург – гэта ўзброены тэрапэўт”. А ў газэце выйшла “хурург”. Добра, што літара “е” не закралася”.
Паводле Паўла Якубовіча, цяпер часы не такія жорсткія, як у савецкія часы, калі выпадковая памылка магла зламаць лёс чалавека. Ужо хрэстаматыйнай сталася гісторыя машыністкі газэты “Камуніст” – органа Краснаводзкага абкому партыі Туркмэніі. У слове “главнокомандующий” зьнікла літара “л”, а ў назьве “Сталінград” зьнікла літара “р”, атрымалася “Сталін гад”. Гісторыкі пішуць, што НКВДзісты не пашкадавалі нават котку, якую падкормлівалі ў рэдакцыі.
А вось сучасны прыклад – зь Беларускага тэлеграфнага агенцтва. Загаловак пра спартовае спаборніцтва: “Золотой толчок белорусского штангиста”. Відавочна, карэктар – досыць сталы чалавек, бо ня ведае, што на сучасным слэнгу слова “толчок” азначае прыбіральню. “У БЕЛТе ня звольняць”, кажа адзін з супрацоўнікаў. “Большасьць звольняць, хто тады працаваць будзе?”
Самыя распаўсюджаныя памылкі – калі тэкст набіраюць сьляпым мэтадам, а літары знаходзяцца побач. Яшчэ распаўсюджаны від памылак друку – інвэрсія: калі дзьве літары ў тэксьце зьмяняюцца месцамі. Так могуць зьявіцца такі пэрл, як “уркаінізацыя грамадзтва” (“урка” на слэнгу – “бандыт”. Атрымліваецца “крыміналізацыя”, замест “украінізацыя”).
Вядома, што ў дзяржаўнай газэце за памылку могуць звольніць. А якія кары прадугледжаныя ў недзяржаўнай прэсе? Вось меркаваньне галоўнага рэдактара маладэчанскай “Рэгіянальнай газэты” Аляксандра Манцэвіча, якое можна назваць унівэрсальным для большасьці кіраўнікоў незалежных газэт:
(Манцэвіч: ) “Я не магу прыдумаць такую памылку, за якую можна было б звольніць”.