Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы міністар, амбасадар Міхаіл Марыніч утрымліваецца за кратамі ўжо 6 месяцаў


Алег Грузьдзіловіч, Менск 26 кастрычніка споўнілася паўгода, як быў арыштаваны былі міністар, амбасадар Міхаіл Марыніч. Сёньня сьледчыя КГБ, якія вядуць ягоную справу, мусілі альбо атрымаць ў пракуратуры дазвол на далейшае ўтрыманьне Марыніча пад вартай, альбо выпусьціць яго на волю.

Між тым абаронцы Марыніча Веры Страмкоўскай да канца працоўнага дня так і не ўдалося даведацца пра рашэньне сьледчых.

“Гэта стала традыцыяй – не адказваць на мае званкі і хавацца. Заўтра скажуць, што пастанова была падпісана позна ўвечары і мяне не знайшлі,”– пракамэнтавала затрымку ў інфармаваньні з КГБ Вера Страмкоўская.

Нагадаем, Міхаіла Марыніча ўтрымліваюць ў сьледчым ізалятары КГБ “амэрыканка”. Амбасадара абвінавачваюць ў незаконным захоўваньні зброі й крадзяжы маёмасьці. Між тым, шмат хто ў Беларусі лічыць, што Марыніча перасьледуць паводле палітычных прычынаў. Днямі адвакат Марыніча паведаміла , што ў яго рэзка пагоршылася здароўе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG