Каля 50 прыватных гандляроў Баранавіцкага каапэратыўнага рынку страцілі працу. З 1 лютага ім забаронена гандляваць мясам з прыватных падворкаў.
Першым умоўна «беларускім» легкавіком, адаптаваным пад мясцовыя рэаліі, стане сэдан кітайскай маркі «Джылі». Экспэрты галіны сумняюцца, што кітайскаму праекту наканавана доўгае жыцьцё.
Першы віцэ-прэм’ер Беларусі Ўладзімер Сямашка і Сяргей Кірыенка разьбілі пляшку шампанскага аб экскаватар, які выняў коўш зямлі з новага катлавану АЭС.
З 1 сакавіка ў Беларусі спыняецца прыём банкнот наміналам Br10 і Br20 па ўсіх відах плацяжоў.
У Беларусі з 1 лютага на 18% павялічваюцца тарыфы на электраэнэргію для насельніцтва.
Ад 1 лютага ва Ўзбэкістане забаронены продаж наяўнай замежнай валюты грамадзянам гэтай краіны.
«А ад лоўкоставых кампаніяў да нас не паступала ніякіх заяваў. Яны сюды ня хочуць», — кажа намесьнік генэральнага дырэктара па маркетынгу «Белавія» Ігар Чаргінец.
Адмоўнае сальда замежнага гандлю за сьнежань склала мінус 656 мільёнаў даляраў. Як гэта можа ўплываць на стабільнасьць курсу рубля?
Многія акцыянаваныя беларускія прадпрыемствы выплочваюць сваім акцыянэрам настолькі мізэрныя дывідэнды, што людзі адмаўляюцца іх атрымліваць.
Амэрыканскі бізнэсовец беларускага паходжаньня Марат Новікаў расказаў «Свабодзе», чаму ў апошні момант перадумаў ляцець у Менск і адказаў Лукашэнку на антысэміцкія выказваньні.
Узбэцкі Цэнтральны банк абвясьціў, што абменьваць мясцовыя грошы — узбэцкія сумы — на замежную валюту можна будзе толькі шляхам пераводу сродкаў з пэрсанальных банкаўскіх картак на міжнародныя плацёжныя карткі.
«Беларуская калійная кампанія» пакуль не падпісала кантракт на пастаўку ўгнаеньняў у Індыю. Перамовы яшчэ не завершаныя. Аднак сёньня ў БКК заявілі пра гатоўнасьць з 1 красавіка пастаўляць хлёрысты калій для бразыльскіх спажыўцоў па 465 даляраў за тону.
Кіраўнік беларускага ўрада Міхаіл Мясьніковіч заявіў: Беларусь будзе разам з Расеяй ствараць супольныя транснацыянальныя карпарацыі.
Дзяржаўны камітэт маёмасьці прапануе прадаць пакеты акцыяў «Беларуськалія» і «Нафтану».
Старшыня Савету Міністраў Беларусі Міхаіл Мясьніковіч заявіў: Беларусь будзе разам з Расеяй ствараць супольныя транснацыянальныя карпарацыі.
Ад 1 лютага спыняе працу адзін з найстарэйшых рынкаў гораду — Чэрвеньскі. На гэтым месцы мае паўстаць гандлёва-забаўляльны комплекс.
Беларусы купілі тавараў больш чым на 250 мільёнаў даляраў (800 млн злотых) у 2012 годзе і вывезьлі іх праз памежныя пераходы Падляскага ваяводзтва.
Украіна можа супрацоўнічаць з мытным зьвязам Беларусі, Казахстану і Расеі ў якасьці асацыяванага чальца альбо па асобных праграмных дакумэнтах, заявіў міністар замежных справаў Украіны Леанід Кажара.
Расейская манаполія «Газпрам» патрабуе, каб Кіеў спласіціў 7 мільярдаў даляраў на тое, што выкарыстаў газу меней, чым абяцаў.
Гэта прадугледжана пастановай Савету міністраў № 52 ад 23 студзеня. Паводле прэсавай службы ўраду, усталёўваецца трохступеньчатая сыстэма тарыфаў у залежнасьці ад аб’ёмаў спажываньня электраэнэргіі і газу.
Прэсавы сакратар дзяржаўнай нафтавай і газавай кампаніі Ўкраіны «Нафтагаз», паведаміў журналістам у панядзелак, што «Газпром» Расеі запатрабаваў, каб Кіеў заплаціў штраф 7 мільярдаў даляраў за тое, што выкарыстаў менш газу, чым абяцаў.
У Менску адбылася прэзэнтацыя Банку разьвіцьця Беларусі. Гэта абсалютна новы для краіны фінансавы інстытут, які будзе фінансаваць найбуйнейшыя фінансавыя праекты ў краіне.
Літоўскі партал DELFI пацікавіўся досьведам працы ў Літве ў беларускіх прадпрымальнікаў, якія прыехалі на форум інвэстыцый ў Друскенікі.
Першы намесьнік старшыні праўленьня Нацбанку Беларусі Мікалай Лузгін напісаў заяву аб сыходзе са сваёй пасады па ўласным жаданьні.
У мэдыях і транспарце ўсё больш новай рэклямы, якая прапануе «хуткія грошы» пад нібыта невялікі працэнт.
Справу беларускага «МММ» неўзабаве расьсьледуюць і перададуць у суд, паведаміў кіраўнік Сьледчага камітэту.
Дзяржаўная вэтэрынарная служба Ўкраіны забараніла ўвоз малочнай прадукцыі трох беларускіх прадпрыемстваў. Прычына — парушэньне санітарных нормаў.
Беларуская дэлегацыя не паехала на Ўсясьветны эканамічны форум у швайцарскі Давос.
Міністэрства падаткаў і збораў пачало зьмяшчаць у інтэрнэце сьпісы фірмаў і прозьвішчы індывідуальных прадпрымальнікаў з «рызыкоўнай рэпутацыяй». Меркаваньні наконт неабходнасьці такіх сьпісаў сярод бізнэсоўцаў разыходзяцца.
Намесьнік старшыні Нацбанку Мікалай Лузгін не пацьвярджае і не абвяргае інфармацыю пра тое, што ён напісаў заяву аб адстаўцы.
Спажывецкія крэдыты для многіх беларусаў празь іх уласную няўважлівасьць ператварыліся ў фінансавую кабалу. Людзі ў дамовах бачылі нізкі працэнт, але не зьвярталі ўвагі на штомесячныя камісійныя і іншыя выплаты, з-за якіх даводзілася амаль удвая пераплачваць за набыты ў крэдыт тавар.
Расейскія кампаніі «Альянс Іпатэка» і «Старбанк» купілі беларускі «Крэдэксбанк», які ў траўні мінулага году быў абвінавачаны Мінфінам ЗША ў адмываньні грошай.
Праваахоўныя органы Літвы замарозілі сродкі на рахунках у рамках расьсьледаваньня па справе аб крадзяжы бюджэтных грошай ў Расеі.
Чаму прадстаўнікі Нацбанку адмаўляюцца прагназаваць велічыню курсу нацыянальнай валюты? Як уплывае новае прызначэньне Пятра Пракаповіча на дэвальвацыйныя чаканьні? Адказвае фінансавы аналітык Сяргей Чалы.
Першы намесьнік старшыні праўленьня Нацбанку Мікалай Лузгін заявіў, што ня можа спрагназаваць, які будзе курс беларускага рубля ў бліжэйшай пэрспэктыве.
Прэм’ер-міністар Беларусі Анатоль Тозік прапанаваў падвысіць заробак работнікам дашкольных дзіцячых устаноў, падняўшы плату за ўтрыманьне дзяцей у дзіцячых садках.
Аляксандар Лукашэнка зрабіў новыя кадравыя перастаноўкі. З чым яны зьвязаныя? Што чакаць ад новых прызначэнцаў?
Да Масквы квіток на самалёт каштуе 77 эўра, а квіток на фірмовы цягнік «Менск — Масква» — 93 эўра (1 мільён 60 тысяч беларускіх рублёў). Чаму даляцець да Масквы самалётам цяпер таньней, чым даехаць цягніком, і як фармуюцца тарыфы на пасажырскія перавозкі?
У Нацыянальным статыстычным камітэце Беларусі паведамілі, што лічбы ў статыстыцы дасягнулі квадрыльёнаў.
Падвышэньне ў некаторых эўрапейскіх краінах падатку на раскошу спрычынілася да міграцыі заможных эўрапейцаў у іншыя краіны, дзе можна істотна заашчадзіць альбо не плаціць увогуле.
Грамадзянская вайна ў афрыканскай краіне Малі можа ператварыцца ў міжнародны канфлікт, які ангажуе ісламісцкія сілы з розных краінаў. Аб гэтым папярэджваюць назіральнікі гэтага канфлікту ў заходняй частцы Сахары.
У 2013 годзе толькі Казахстан можа далучыцца да Сусьветнай гандлёвай арганізацыі, у той час як Беларусь знаходзіцца на далёкіх этапах перамоваў аб далучэньні да СГА. Пра гэта 17 студзеня на эканамічнай канфэрэнцыі ў Маскве заявіў старшыня Сусьветнай гандлёвай арганізацыі (СГА) Паскаль Ламі.
Гэта робіцца для таго, каб Расея, Казахстан і Беларусь разьвівалі ўласную вытворчасьць кампутараў.
16 студзеня ў Беларусі зноў вырасьлі кошты на бэнзін і салярку — у сярэднім на 5%. На працягу апошніх некалькіх гадоў, сутыкнуўшыся з пратэстамі аўтамабілістаў, улады выкарыстоўваюць новую тактыку: кошты на паліва растуць пакрысе, але няспынна.
Дызэльнае паліва «Арктыка» будзе каштаваць 9300, АІ-95 — 7800, АІ-92-К-5 —7400. Кошты на паліва падымаюць на 5%. Прычым такое падвышэньне можа адбывацца штоквартальна. Такое рашэньне Міністэрства эканомікі прыняла напарэдадні 2013 году.
Расейскі ўранавы холдынг «Атомредметзолото» («АРМЗ») паведаміў аб выкупе амаль 48,5% акцый канадзкай кампаніі «Uranium One». У 2010 годзе «АРМЗ» набыў 51,42% акцый канадзкай кампаніі, а ў гэтым годзе стане яе аднаасобным уладальнікам.
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што заробкі ў дзяржслужачых недапушчальна нізкія, «проста ніякія», і што чыноўнік павінен мець прыстойны заробак, «каб чалавек з задавальненьнем ішоў на пасаду старшыні выканкаму».
«Глябальны рух да эканамічнай свабоды прыпыніўся, — лічаць аўтары штогадовага Індэксу эканамічнай свабоды, які ўжо 19-ты год запар складаюць The Heritage Foundation і The Wall Street Journal.
Падзеньне коштаў на калійныя ўгнаеньні на ўсясьветным рынку будзе мець нэгатыўныя наступствы для беларускай эканомікі.
9 студзеня афіцыйны курс даляра вырас на 40 рублёў, тэндэнцыя паступовага росту курсу амэрыканскай валюты назіраецца ўсе дні новага году. Ці можна сказаць, што адбываецца плаўная дэвальвацыя беларускага рубля? Які курс можна прагназаваць на бліжэйшую і далейшую пэрспэктыву?
Загрузіць яшчэ