Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За квадрыльёнам — квінтыльён


У Нацыянальным статыстычным камітэце Беларусі паведамілі, што лічбы ў статыстыцы дасягнулі квадрыльёнаў.

Паведамляецца, што ў студзені-лістападзе 2012 году выручка прадпрыемстваў і арганізацый Беларусі ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг у бягучых цэнах склала 1 квадрыльён 46,6 трыльёна рублёў.

Але як рабіць падлікі, калі, напрыклад, на калькулятары гэтыя лічбы ўжо не зьмяшчаюцца?

У статыстычным камітэце сказалі, што працуюць на ранейшых калькулятарах і выкарыстоўваюць адмысловае праграмнае забесьпячэньне.

«Статыстыку здаём у тэрмін», — сказалі ў статкамітэце.

«Чым большыя лічбы, тым цяжэй лічыць і ўжываць гэтыя лічбы. Але трыльёны, квадрыльёны на ўзроўні банкаў ці прадпрыемстваў не ўжываюцца. На ўзроўні дзяржавы такія лічбы ўзьнікаюць. Такой ахавай праблемы я ня бачу, але ў сярэднетэрміновай пэрспэктыве гэта можа быць праблемай. Калі мы гаворым пра валавы ўнутраны прадукт, то ён у квадрыльёны можа перайсьці, у залежнасьці ад інфляцыі, гады праз тры-чатыры», - сказаў экспэрт дасьледчага цэнтру «Інстытут прыватызацыі і мэнэджмэнту» Зьміцер Крук.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG