Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баранавічы: прыватныя гандляры страцілі працу


«Зрабілі такі закон, каб нас закрыць»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:44 0:00
Наўпроставы лінк

«Зрабілі такі закон, каб нас закрыць»

Каля 50 прыватных гандляроў Баранавіцкага каапэратыўнага рынку страцілі працу. З 1 лютага ім забаронена гандляваць мясам з прыватных падворкаў.

Цяпер дазволена прадаваць толькі тое мяса, якое паступае зь ліцэнзаваных бойняў. Прадавачкі кажуць, што бліжэйшыя да Баранавічаў такія прадпрыемствы — у Бярозе і Кобрыні. З гэтай праблемай сутыкнуліся прыватныя гандляры ня толькі Баранавічаў, але і іншых рэгіёнаў Беларусі.

Гандляры мясам з прыватных бойняў Баранавіцкага рынку кажуць, што цяпер ім давядзецца пакінуць рынак. Сутыкнуцца з праблемаю і вяскоўцы, якія жадаюць збыць выгадаваных сьвіней або кароў.

Гандлярка Алена: «Сельскі працаўнік ня мае права прадаць выгадаваную прадукцыю на рынках. Цяпер няма такой магчымасьці. Першая магчымасьць была — гэта мы, прадпрымальнікі, якія дапамагалі рэалізоўваць гэтую прадукцыю, скупляючы жывой вагой».

Цяпер вяскоўцы мусяць збываць сваё мяса на спэцыялізаваныя прадпрыемствы. Як кажуць гандляры, бліжэйшыя да Баранавічаў такія прадпрыемствы — у Бярозе і Кобрыні.

«А каб даехаць туды... гэта адлегласьць. Па-другое, Бярозаўскі мясакамбінат ня возьмецца прыватніку забіць гэтую жывёліну — карову ці сьвіньню — з-за таго, што гэта спэцпрадпрыемства і паводле санітарных нормаў яно проста не прапусьціць на тэрыторыю транспарт...» — кажа Алена.

З гэтай праблемай сутыкнуліся прадпрымальнікі ня толькі Баранавічаў, але і ўсёй Беларусі. Зьвязаная яна з увядзеньнем новых вэтэрынарна-санітарных правілаў, зацьверджаных Міністэрствам сельскай гаспадаркі. Цяпер у ланцужку паміж прыватнымі падворкамі і рынкамі мусяць зьявіцца ліцэнзаваныя бойні.

Іншая прадпрымальніца, Сьвятлана, кажа, што прыватныя бойні цяпер ня змогуць працаваць:

«У многіх прадпрымальнікаў выбудаваныя цудоўныя бойні. Колькі мы ні зьвярталіся, ніхто ня хоча ліцэнзаваць іх... Ліцэнзію на бойню не даюць. То бок гэта безвыходнае становішча атрымліваецца. Зрабілі такі закон, каб нас зачыніць з-за гэтых бойняў».

Прадпрымальнікі кажуць, што новыя правілы накіраваныя найперш супраць іх:

«Мы думаем так, што лабіруюцца нечыя інтарэсы — інтарэсы буйных пастаўшчыкоў. Можа, нейкіх буйных супэрмаркетаў».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG